Page 2 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 2
Бібліятэка спакон веку была апорай ведаў, нездарма яе называлі
скарбніцай. Не губляе яна свайго значэння і ў наш час. І гэта перш за ўсё
таму, што, не гледзячы на ўсе складанасці і фінансавыя цяжкасці, яна
даказвае нам сваю неабходнасць. Людзі імкнуцца да гэтых вечных
каштоўнасцей, даражаць імі, і асабліва бачны гэтыя пачуцці ў вяскоўцаў.
Гэта тычыцца і жыхароў аграгарадка Вішоў, а таксама навакольных вёсак,
якія ўваходзяць у зону абслугоўвання Вішоўскай сельскай бібліятэкі-
філіяла №6 аграгарадка Вішоў.
Сваю гісторыю бібліятэка пачала ў 1952 годзе, калі пры Вішоўскім
сельвыканкаме была адчынена хата-чытальня. Першапачаткова кніжны
фонд бібліятэкі складаў усяго каля 90 экзэмпляраў кніг, якія захоўвалісь у
2-х шафах. Гэта былі творы М.Гарэцкага, Я.Коласа, Я.Купалы, а таксама
класікаў рускай літаратуры.
У 1972 годзе хата-чытальня была пераўтворана ў Вішоўскую
прыклубную бібліятэку і з гэтага часу яна размяшчалась у Вішоўскім
сельскім клубе. Вішоўскі клуб ў той час – гэта аднаэтажны драўляны
будынак, які знаходзіўся на тым месцы, дзе зараз размешчаны Вішоўскі
сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу.
2