Бялыніччына турыстычная

“Заазерскі стоўнхэндж”

На старых могілках па дарозе на вёску Гоенка знаходзіцца гэтак званы "Заазерскі стоўнхэндж".
Найперш кідаецца ў вочы магутны каменны крыж: выгнутая перакладзіна яго нагадвае рукі, якія быццам абдымаюць усю прастору перад ім, а ў сяродкрыжжы выразна праглядаецца воўчая галава. Побач, прыкладна, на гектарнай  плошчы, размешчаны каля паўсотні  валуноў, адшчэпленых ад каменю пліт. На некаторых нанесены знакі ў выглядзе трохкутнікаў, дванаццаці- і чатырохканцовыя крыжы, касыя i перакрыжаваныя лініі...
Думкі гісторыкаў, краязнаўцаў падзяліліся: адны перакананы, што гэта фрагменты старадаўняга капішча, іншыя сцвярджаюць, што гэта сярэднявечныя могілкі.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:

Карпечанка, М. Заазерскія следавікі і лубянскі крыж / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. – 2010. – 25 жніўня. – С. 5.

Карпечанка, М. Уздоўж стромы... Таямніцы = Unsolved sekrets / Міхась Карпечанка. – Мінск : Выдавецтва В. Хурсік, 2007. – 144 с., іл.

Крыжэвіч, А. Сематыка некаторых каменных крыжоў і надмагільных помнікаў весак Бялыніччыны / Аляксандр Крыжэвіч // Зара над Друццю. – 2015. – 27 чэрвеня. – С.9.

Палоннік, Н. Расхініся, заслона часу!.. / Надзея Палоннік // Зара над Друццю. – 2010. – 21 красавіка. – С. 5.