|
Вёска Заазер’е – радзіма пісьменніка і краязнаўцы Міколы Цэлеша (25.07.1900 – ??.??.1975), якога называюць адным з самых загадкавых беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў.
Скончыў гімназію і педагагічныя курсы.
У 1919-22 гадах у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Мінск, працаваў у дзяржаўных установах, друкаваўся.
Мікола Яфімавіч стараўся не толькі разгадаць тайны гісторыі Беларусі, але і тварыў загадкі... свайго роднага Заазер’я, Эсьмонскага краю. Тут ён шукаў летапісны Гарадзец, стараўся давесці, што знакамітая бітва на Нямізе адбылася таксама тут.
Дэбютаваў (1929) нарысам “Па воўчых сцежках” і апавяданнем “Чарнавухая кумачка” на старонках часопіса “Паляўнічы Беларусі”.
Цягам 30-х гадоў выдае пяць кніжак: кніга-аповесць “Буська” (1930), зборнік “Апавяданні паляўнічага” (1931), кніга апавяданняў “Са стрэльбай і сабакам” (1932), аповесць “Курылка” (1935), зборнік апавяданняў “Знаходка” (1939), падрыхтаваў да друку зборнік апавяданняў “Лясныя шумы”.
Падчас нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай газэце»
У чэрвені 1944 года быў вывезены з сям’ёй у Германію.
Пасля вайны жыў у ЗША.
Дата смерці дакладна не вядомая. |