 |
Месца масавага адпачынку. Традыцыйна праводзіцца Купальскае свята.
...Некалі, як сцвярджае паданне, дзе зараз знаходзіцца возера, стаяла царква, якая быццам бы правалілася ў ваду гэтага возера, ад чаго яго сталі называць яшчэ і Святым. Берагі, акрамя ўсходняга, забалочаныя, вада багатая на іоны срэбра.
Паблізу знаходзяцца два курганы, якія па заключэнні археолага Вячаслава Капыціна належаць балцкім плямёнам.
Рухаючы ў паўднёва-усходнім накірунку, праз азёры Пустое і Чорнае, апынаемся ў вёсцы Заазер’е (Эсьмонскі сельсавет).
Знаходзіцца на тэрыторыі аднайменнага гідралагічнага заказніка.
Вядома па пісьмовых крыніцах з 1590 года як сяло, уваходзіла ў склад Эсьмонскай воласці Барысаўскага павета. |