Бялыніччына турыстычная

Хата, якая ўцалела ў час спалення фашыстамі вёскі

Здарылася гэта ці то ў 1942 годзе, ці то на год пазней, у вёсцы Карманоўка, якая адбеглася ўсяго на пяць кіламетраў ад буйнейшых Эсьмонаў. І па сённяшні дзень у пастарэлай і зусім парадзелай Карманоўцы стаіць хата, якая ўцалела ў час спалення фашыстамі вёскі. На працягу двух дзён немцы знішчылі паселішча з  самалётаў - кідалі бомбы і бутэлькі з гаручай сумессю, абстрэльвалі з кулямётаў. Спалілі ўсе хаты і пабудовы, загубілі некалькі чалавек. I толькі адна хата, якая належыла Фёдару Аўсіевічу, засталася цэлай. Нібыта загавораная была. Хоць і на ёй жывога месца не засталося - дах, бэлькі столі, сама столь, сцены былі пабітыя кулямі ды асколкамі, аніводнай цэлай шыбіны ў вокнах не засталося. Але хату агонь не ўзяў.
Пасля вайны яе набыла іншая сям’я. Калі новыя гаспадары перакрывалі дах, то пад дранкай знайшлі абразок Маці Божай Бялыніцкай.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:

Карпечанка, М. Уздоўж стромы... Таямніцы = Unsolved sekrets / Міхась Карпечанка. – Мінск : Выдавецтва В. Хурсік, 2007. – 144 с., іл.

Палоннік, Н. Расхініся, заслона часу!.. / Надзея Палоннік // Зара над Друццю. – 2010. – 21 красавіка. – С. 5.