Прыпынак "ЛЭП"
Калі на папярэднім прыпынку можна прасачыць добра выражаную першую надпойменную тэрасу, то наступны прыпынак экалагічнага паходу, “ЛЭП”, дазваляе прасачыць другую надпойменную тэрасу, якая выражана слабей. Экалагічная сцежка праходзіць па ўзвышанасці, якая ўтварылася ў выніку работы ледавіка. Далейшы маршрут праходзіць праз сасновы лес, які з’яўляецца месцам адпачынку жыхароў навакольных вёсак, ідзе берагам Вабічы. Глыбіня яе не ўсюды аднолькавая. Адно з неглыбокіх месцаў атрымала назву “Каменны брод”. Мабыць, людзі даўно заўважылі яго і яшчэ камянямі дно вымасцілі. |
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:
Палуда, К. Экалагічны паход : [Аб прыгажосці Вішоўскіх краявідаў] / Кацярына Палуда // Зара над Друццю. – 2010. – 23 чэрвеня. – С. 5. |