|
|
|
ВИРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАВКА |
|
|
«Паклон і памяць пакаленняў» |
|
Вось ўжо 70 год наша краіна жыве пад мірным небам, вось ўжо 70 год тэма Вялікай Айчыннай вайны не пакідае абыякавымі пісьменнікаў, кінематаграфістаў, мастакоў. Подзвіг нашых бацькоў і дзядоў зноў і зноў ажывае на старонках кніг, на тэлеэкранах, на маляўнічых палотнах. Кнігі, прадстаўленныя на выставе – не выключэнне. Аўтары, як класікі беларускай літаратуры, так і сучасныя, пішуць аб вайне. Кожны твор – гэта паклон пакаленню пераможцаў. |
|
|
|
|
|
Алешко, А. А. Дороги без следов: романы : перевод с белорусского / Антон Алешко. – Минск : Мастацкая літаратура, 2014. – 382 с.
В романах «Дороги без следов» и «Крылатое племя», вошедших в книгу, писатель показывает жизнь и подвиги советских лётчиков-истребителей, их боевую дружбу с французскими лётчиками-антифашистами, рождённую в совместной борьбе против фашистских захватчиков. |
|
|
|
|
|
Быкаў, В. У. Салдацкі лёс : аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 304 с. : іл.
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003) увайшлі аповесці і апавяданні, якія паказваюць нялёгкі салдацкі лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя творы сталі класікай беларускай літаратуры. |
|
|
|
|
|
Марчук, Г. В. Пеўчыя 1941 года : п’есы / Георгій Марчук. – Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2014. – 368 с.
Зборнік п’ес «Пеўчыя 1941 года» таленавітага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгія Марчука склалі чатыры драматычныя творы, палітра якіх досыць шырокая. Гэта і драма часоў Вялікай Айчыннай вайны, і трагедыі часоў Траянскай вайны, і меладрама, прысвечаная жыццю сённяшняга беларускага войска.
Драматурга хвалююць пытанні вайны і наступствы гэтай навалы, праблемы патрыятызму, мужнасці і доўгу перад Радзімай.
Для шырокага кола чытачоў. |
|
|
|
|
|
Муравейка, І. А. Я – Іван з Беларусі : апавяданні, нарысы, успаміны, паэмы, балады, вершы / Іван Муравейка ; прадм. А. Карлюкевіча. – Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2014. – 272 с.
У зборнік твораў вядомага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны І. А. Муравейкі ўвайшлі апавяданні, нарысы, успаміны, паэмы, балады, вершы, а таксама творы пра баявое братэрства, напісаныя ў пасляваенны час. Сярод герояў кнігі – франтавыя сябры аўтара: радавыя, камандзіры, медыкі, журналісты, пісьменнікі…
Акопная паэзія Івана Муравейкі ўражвае сілай духу і верай у Перамогу. Балюча хвалююць сваёй шчырасцю запіскі радавога воіна «Лета 1941–га». У маі 1945 года аўтар зборніка распісаўся на захопленым рэйхстагу: «Іван з Беларусі». |
|
|
|
|
|
Падаляк, Т. У. Вайна – самы страшны грэх : маральна-публіцыстычны дослед / Таццяна Падаляк. – Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2004. – 320 с.
Маральна-публіцыстычны дослед гістарычнага і сучаснага кантэксту Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца працягам навуковага і творчага пошуку аўтара кнігі «Нашчадкі вогненных вёсак» – прафесійнага журналіста, вучонага-даследчыка.
У аснове новай кнігі – праўда вайны, якая выяўляецца ў шматлікіх сустрэчах і гутарках аўтара з легендарнымі асобамі – радавымі Вялікай Перамогі; абмеркавання з імі пытанняў адказнасці і пакаяння, пераемнасці пакаленняў, гістарычнай памяці, праблем фальсіфікацый айчыннай гісторыі. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў: работнікам сістэмы адукацыі і масмедыя, даследчыкам мінулага і сучаснасці Беларусі. |
|
|
|
|
|
Смирнов, Н. Генерал Корж. Неизвестные страницы… / Николай Смирнов. – Минск : Издательский дом «Звязда», 2014. – 688, [32] с.: ил.
Книга посвящена легендарной жизни одного из выдающихся партизанских руководителей Беларуси в годы Великой Отечественной войны, командира Пинского партизанского соединения, Героя Советского Союза генерал-майора В.З.Коржа. Деятельность этого незаурядного человека во многом определила размах и характер всенародного партизанского движения в республике.
В книге использованы документы Национального архива Республики Беларусь, ряд эксклюзивных архивных материалов КГБ Беларуси, ФСБ России, дневники, воспоминания В.З.Коржа, партизан прославленного Пинского соединения и его дочери Зинаиды Васильевны Корж, ранее не публиковавшиеся.
Для широкого круга читателей. |
|
|
|
|
|