1945, кастрычнік – арганізавана Бялыніцкая раённая бібліятэка. Фонд бібліятэкі быў створаны з кніг, якія перадала ў дар Чэлябінская абласная бібліятэка. Размяшчалася бібліятэка ў той час у памяшканні манастыра.
1947 – кніжны фонд бібліятэкі састаўляў 950 экземпляраў.
1955 – кніжны фонд састаўляў 13.561 экз., якім карысталіся 1903 чытачы.
1961 – бібліятэка пераехала ў будынак раённага Дома культуры, дзе размяшчалася на 2-ім і 3-ім паверхах. Загадвала бібліятэкай М.М. Заскевіч.
1965 – кніжны фонд складаў 39781 экз., карысталіся 2296 чытачоў.
1977 – бібліятэка атрымала статус цэнтральнай (у выніку аб’яднання ў адзіную цэнтралізаваную сістэму раней самастойных дзяржаўных масавых бібліятэк). Дырэктарам Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы была прызначана М.М. Заскевіч. Кніжны фонд бібліятэкі - 46277 экз., 2631 чытач.
1992 – цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму ўзначаліла І.А. Коннава.
1995 – 50 гадоў цэнтральнай бібліятэцы. Урачыстасці прайшлі на раённым узроўні. Чытачоў – 3081, кнігавыдача – 61171.
Слайд-альбом по страницам истории Белыничской центральной районной библиотеки
1999 – камп’ютарызацыя першых рабочых месцаў бібліятэкараў (аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры).
2002 – бібліятэка пачала выконваць платныя паслугі насельніцтву: выдача літаратуры з камерцыйнага фонду, выдача выданняў з чытальнай залы, заказ літаратуры па МБА, ксеракапіраванне, набор і раздрукоўка тэкста на камп’ютары і інш. (колькасць традыцыйных бібліятэчных паслуг не паменшылася).
2003 – адкрыўся ПЦПІ (Публічны цэнтр прававой інфармацыі).
2005 – пачаў дзейнічаць інфармацыйна-выставачны комплекс «Дзяржава. Ідэалогія. Права.».
2007 – прысвоена спецыяльная Прэмія райвыканкама імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі «За уклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне насельніцтва, актыўную асветніцкую дзейнасць».
2008 – удзел у абласным конкурсе «Край мой - Магілёўшчына» у 4 туры «Бялыніцкі край у творах мастацтва і мастацкай літаратуры» і была узнагароджана Дыпломам за дасягненні ў намінацыі «За захаванне духоўных каштоўнасцяў».
2009 – кніжны фонд складаў 47172 экз., карыстальнікаў 3167.
2009 – па выніках XVIII
рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» пераможцам у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» была прызнана
Бялыніцкая дзіцячая бібліятэка-філіял
(загадчыца Лычкоўская Л.В.)
і ўдастоена
Другой прэміі.
2010 – атрымала бібліобус для абслугоўвання маланаселеных і аддаленых вёсак раёна.
2011 – бібліятэка пачала працаваць па мэтавай бібліятэчнай праграме «Бібліятэка – інфармацыйны цэнтр для моладзі».
2012 – па выніках ХХІ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за 2012 год у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» прысуджана першая прэмія Галоўчынскай сельскай бібліятэцы-філіялу №12 аграгарадка Галоўчын (загадчыца Г.В.Драчыкава, бібліятэкар І.В.Трэццякова) за стварэнне электроннай «Кароткай краязнаўчай энцыклапедыі Галоўчынскай зямлі».
2013, 19 студзеня – створана юрыдычная асоба Дзяржаўная ўстанова культуры «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка».
2013 – ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прыняла ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бібліятэк у галіне літаратурнага краязнаўства «Таленты ад роднай зямлі» і была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам за дасягненні ў намінацыі «Інавацыйная дзейнасць».
2015 -
цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па ваенна-патрыятычнаму выхаванню «Жывая памяць пакаленняў» і была ўзнагароджана дыпломам І ступені.
2015 – па выніках ХХIV рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за 2015 год у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» прысуджана трэцяя прэмія Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
2015 – Цяхцінская сельская бібліятэка-філіял прызнана пераможцам штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па захаванню і развіццю культуры Магілёўскай вобласці за 2015 год, а яе калектыў узнагароджаны Дыпломам І ступені Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
2016 – Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял прызнана пераможцам штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па захаванню і развіццю культуры Магілёўскай вобласці за 2016 год, а яе калектыў узнагароджаны Дыпломам І ступені Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
2017 – Вішоўская сельская бібліятэка-філіял ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прыняла ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку краязнаўчай работы сельскіх бібліятэк «Мой родны кут – вытока ўсіх вытокаў» і заняла 2-е месца.
2018 – па выніках ХХVI рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за 2017 год у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» прысуджана другая прэмія Вішоўскай сельскай бібліятэцы-філіялу №6 аграгарадка Вішоў (загадчыца Н.У.Пікас, бібліятэкар Т.І.Гаранінава).
2019, 1 лістапада – Бялыніцкая цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэкі пераехалі ў будынак кінатэатра «Зорка», дзе размяшчаюцца на 1-ым і 2-ім паверхах.