Полезные ссылки
 
Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
 
 
 
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
 
 
 
 
 
 

 

 
ВИРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАВКА
 
«Безліч абліччаў паэзіі. Класіка і сучаснасць»
 
Паэзія - гэта моцная энергетыка, высокае напружанне душы. Гэта як азарэнне, як успышка бліскавіцы, як першае і непаўторнае каханне.
Паэзія – гэта музыка, ад якой нязмушана набягаюць слёзы і так шчымліва на сэрцы.
Мы запрашаем вас ступіць на сцяжынку, па якой хочацца безаглядна крочыць следам за аўтарамі у краіну паэзіі…
 
 
 

Давідовіч, С. В. Вяртанне з выраю : вершы, паэма / Сяргей Давідовіч. - Мінск : Маст. літ., 2012. - 111 с.

У кнігу беларускага паэта, празаіка і мастака ўвайшлі яго новыя вершы і паэма.
Паэтычныя творы адлюстроўваюць складаны калейдаскоп жыцця, лёсаў падзей.
У іх – асэнсаванне мінулага, адказнасць за сучаснасць і заклапочанасць аб будучыні.

 
 
 

Марозаў, З. Гронкі зорных суквеццяў : вершы, паэма, вянкі санетаў / Прадм. В. Рагойшы. - Мн.: Маст. літ., 1998. - 366 с.

У кнігу вядомага беларускага паэта Змітрака Марозава ўвайшлі вершы, паэма, вянкі санетаў, першы ў славянскім свеце вянок вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы». Гісторыя, культура, любоў да Бацькаўшчыны, прырода, каханне прыцягваюць увагу паэта.
Паэзія З. Марозава напоўнена трывожна-шчымлівым пахам узаранай зямлі, гарачым гудам жніва з высокім сонцам і салёным потам, светлай журбой лясных і палявых вёсачак, дзе жыве і працуе наш народ, надзеяй на заўтрашні дзень.

 
 
 

Мелодыя натхнення – A melody of inspiration / склад. Т.А.Сінькевіч. - Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. - 240 с.

У кнізе ўпершыню пад адной вокладкай сабраны вершы беларускіх паэтаў на роднай мове і ў перакладзе на англійскую мову. Яна нібы мост звязвае дзве мовы, паказвае, наколькі чароўна гучаць вершы не толькі ў арыгінале, а і ў перакладзе. Кнігу складаюць творы пейзажнай і інтымнай лірыкі паэтаў 19-20 стагоддзя і нашых сучаснікаў.
 
 
 

Пазнякоў, М. П. Святое правіла… : вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. - Мінск : Маст. літ., 2008. - 2008. - 270 с.

Новую кнігу вядомага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі склалі творы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.  У іх – роздум пра наш час, любоў да Радзімы, бацькоўскага краю. Многія творы гучаць па-грамадзянску заклапочана і шчыра. Паэт услаўляе высокія духоўныя каштоўнасці, верыць ў лепшае, упэўнена глядзіць у будучыню.
Нямала хвалюючых радкоў прысвечана жанчыне, цудоўным імгненням жыцця. Тварыць прыгажосць, дарыць людзям святло і радасць – менавіта такое святое правіла ў лірычнага героя гэтай кнігі.
Асобнымі раздзеламі ў зборніку пададзены пародыі на творы многіх сучасных паэтаў, а таксама байкі, гумарыстычныя вершы, эпіграмы.

 
 
 
Паэмы, вершы, проза, песні [Электронны рэсурс] : творы для завучвання на памяць : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.  – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 1 электронны аптычны дыск (DVD-ROM).

Выданне ўключае творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, Максіма Багдановіча і іншых. Некаторыя з іх чытаюць самі аўтары.
 
 
 

Паэт красы і гармоніі: да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891-1917) [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; складальнікі: Л.Г.Гушчынская [інш.]. - Электронныя, тэкставыя, графічныя даныя і праграма (3,54 Гб). - Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2011. - 1 электронны аптычны дыск (DVD-ROM).

Мультымедыйнае выданне прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча – класіка беларускай літаратуры, паэта, публіцыста, перакладчыка.
Кампакт-дыск уключае біяграфічны нарыс, бібліяграфію твораў і публікацый пра жыццё і творчую дзейнасць паэта, выяўленчы і фактаграфічны матэрыял, звязаны з імем М. Багдановіча. Прадстаўлена таксама значная колькасць электронных копій дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, асабліва каштоўныя сярод якіх адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок» (1913) з аўтографам паэта і алічбаваны рукапісны зборнік «Зеленя».
Выданне разлічана на шырокае кола карыстальнікаў, якія цікавяцца нацыянальнай гісторыяй, культурай і літаратурай.

 
 
 

Пісьмянкоў, А. Думаць вершы… : вершы, эсэ, успаміны / Алесь Пісьмянкоў; уклад. В. Шніпа. - Мн.: Маст. літ., 2005. - 214 с.[6] л. іл.

Алесь Пісьмянкоў (1957-2004) – адзін з самых яркіх паэтаў, што прыйшлі ў літаратуру ў 70-я гады мінулага стагоддзя. На жаль, кніга «Думаць вершы…» - апошняя кніга, якую напісаў паэт. У яе ўвайшлі літаратурныя эсэ пра пісьменнікаў і вершы, якія яшчэ раз пацвярджаюць, якім цудоўным паэтам і чалавекам быў Алесь Пісьмянкоў.
У раздзеле «Не знікай…» змешчаны ўспаміны пра самога аўтара.

 
 
 

Праменьчык сонца ў душы маёй : тв. літаратараў Прыдруцкага краю / уклад. М. Падабед. - Мн.: БелФранс, 2005. - 143 с.

Змест зборніка складаюць творы паэтаў і празаікаў бялыніцкага раёна. Тэматыка іх творчасці самая разнастайная – любоў да Бацькаўшчыны, замілаванне роднымі краявідамі, асэнсаванне гісторыі і чалавечага жыцця, каханне…
Адрасуецца аматарам літаратуры.

 
 
 

Пранчак, Л. Біблія для кахання : кн. паэзіі / Афармл. Дз. Мілаванава. - Мн.: «Полымя», 1998 г. – 303 с.

Кніга Леаніда Пранчака незвычайная па свайму зместу. Першую яе частку склалі вершы пра каханне.  Другую – тэксты папулярных песняў і рамансаў з рэпертуару зорак беларускай эстрады. Трэцюю – дзіцячыя забаўлянкі, казкі, калыханкі.
Адрасуецца ў першую чаргу жанчынам – Каханым і Маці, а таксама ўсім прыхільнікам беларускай паэзіі і песні.

 

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
   
 
   
 
   
 
   
 
 

 

     
  213051, Могилёвская область, г.Белыничи, ул.Ленинская, 55
E-mail: mogbrs1@belynichi.gov.by
Тел.: 8 (02232) 72 823
 
Яндекс.Метрика Copyright © Белыничская библиотечная сеть 2011-2024
Design and development Nataliya Chernyshenko
ru be