|
|
|
ВИРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАВКА |
|
|
«Скарбонка памятных сустрэч» (Кнігі з аўтографамі аўтараў) |
|
Кожная сустрэча з пісьменнікам – гэта скарб. А найвялікшай каштоўнасцю наша бібліятэка лічыць кнігі з аўтарскімі надпісамі. Кожны аўтограф – гэта памятная сустрэча, цікавая гісторыя, каштоўны дарунак. Прапануем вашай ўвазе невялікую частку «каштоўнасцей» з нашай «скарбонкі».
Кнігі знаходзяцца ў фондзе Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
|
|
|
|
|
|
Конеў, Я. Ф. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі : раман / Ягор Конеў.- Мінск: Маст. літ., 2006.- 302 с. (Дэбют).
У 1776 – 1783 гадах Тадэвуш Касцюшка удзельнічаў у вайне за незалежнасць паўночна-амерыканскіх штатаў. У часы сваёй амерыканскай адысеі ён кіраваў будаўніцтвам фартыфікацый, камандаваў баявымі палкамі, даслужыўся да звання брыгаднага генерала, спаўна спазнаў шчасце кахання і горыч расставанняў, смяротную небяспеку і радасць перамог...
Пра гэтую малавядомую старонку жыцця нашага славутага земляка займальна расказвае прыгодніцкі раман Ягора Конева. |
|
|
|
|
|
|
Івашкевіч, Яраслаў. Панны з Вілька : аповесці і апавяданні : пер. з пол. / Яраслаў Івашкевіч. – Мінск: Зміцер Колас, 2006. – 402 с. – (Літаратурная скарбонка).
Кніга прапануе некалькі найбольш вядомых аповесцяў і апавяданняў пісьменніка, з якімі, несумненна, будзе цікава пазнаёміцца шырокаму колу чытачоў. |
|
|
|
|
|
|
Міклашэвіч, Г. І. Пялёсткі сняжынак : кніга паэзіі / Ганна Міклашэвіч. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2010. – 104 с.
Зборнік вершаў Ганны Міклашэвіч прасякнуты светлым пацуццём любові да роднага краю, блізкіх ёй людзей і, безумоўна, да кахання чалавека. Інтымная лірыка паэткі, якая займае большую частку кнігі, па-добраму ўражвае сваёй адкрытасцю, неймавернай шчырасцю, пяшчотай. |
|
|
|
|
|
|
Кузьмичёва, А.С. Быть может меня приютят? : стихи / Анастасия Кузьмичёва. – Мн.: Бонем, 2005. – 207 с., ил.
Анастасия Кузьмичёва не только талантлива, но и весьма трудолюбива. Её поэзия, казалась бы, в чем-то и традиционна, но в тоже время и своеобразна – ей присущи также и веяния нового в современной поэтике. Образная система её стихов колоритно-ёмкая, но нисколько не тяжеловесна:
К щеке ресницы прижимая,
напрасно ищут сна глаза…
И по зрачку плывёт живая,
как слово нежное, слеза.
|
|
|
|
|
|
|
Батракова, Н. Н. Сто сорок жизненных мгновений : Поэт. сб. / Наталья Батракова; Худож. Д. Синюгин. – Мн.: ИООО «Кавалер Паблишерс», 2007. – 176 с.: ил.
Поэтический сборник приглашает на уже обжитую и заселенную интересными и увлекательными образами территорию, где глубина мысли соседствует с эмоциональностью чувства, где умело использованное слово вызывает рой ассоциаций, а сами слова сплетаются в узорчатые кружева. |
|
|
|
|
|
|
Сартр, Ж.-П. Мухі; Камю А. Праведнікі; Бэкет С. Канец гульні : Драматычныя творы / Пер. з французскай Зм. Коласа – Мн.: Выдавец Зм. Колас, 2005. – 180 с. – (Бібліятэка французскай драматургіі).
У зборнік уключаныя драматычныя творы славутых французскіх пісьменнікаў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры розных гадоў Жана-Поля Сартра «Мухі», Альбэрта Камю «Праведнікі» і Самюэля Бэкета «Канец гульні».
Прызначаецца шырокай чытацкай аўдыторыі. |
|
|
|
|
|
|