Page 8 - Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял
P. 8

Закончаўшы свой працоўны дзень, кожны вечар, ідуць старыкі і моладзь у хату-
чытальню, каб паслухаць тут цікавы даклад, лекцыю, або гутарку.Праз паштовае
аддзяленне ў сяло прыходзіць многа газет і часопісаў, насельніцтва набывае палітычную,
мастацкую і сельскагаспадарчую літаратуру.

        Дарагія таварышы! Вы нарадзіліся і выраслі на галоўчынскай зямлі. З бацькоўскімі
парадамі праводзіла вас роднае сяло ў дарогу жыцця. І кожны з вас, верны абавязку
патрыета аддае свае сілы і веды справе партыі, непарушальнаму Саюзу свабодных
рэспублік, справе пабудовы камуністычнага грамадства. Вось мы бачам цяпер нашых
землякоў у лабараторыі вучонага-даследчыка, на прафесарскай кафедры, у кабінеце ўрача, у
штабе вайскавой часці. Сярод вас аграномы калгасных палёў, рыхтуючыя выдатны
ўраджай, лётчыкі, якія вядуць у паднябессі самалёты, інжынеры, занятые творчымі
пошукамі. Усюды вы, дзеці савецкага народа, нясёце працоўную вахту. І, напэўна, не раз у
гадзіны адпачынку і працы, прыгадваеце вы свой родны Галоўчын: прасторныя вуліцы сяла і
раскіданыя па ўзгорках хаты, ціхую раку Вабіч у зялёнай кайме ўзбярэжнага хмызняку,
прасторы заліўных лугоў і ўраджайных палёў, белыя бярозы на старажытных дзядоўских
шляхах, сваю школу. Тут прайшло ваша дзяцінства, гульні і забавы юных год. Піянерыя і
камсамолія, паўстаюць вобразы блізкіх, знаемых. Незабыўныя ўраджанні!

        Некарыя з вас акуратна падтрымліваюць перапіску з аднасяльчанамі, другія не раз
наведвалі родную вёску. Многія раз’ехаліся на неабсяжных прасторах Савецкай зямлі і не
могуць пакуль пабываць у Галоўчыне, але, ведаем іх заўсёды цягне сюды. А той-сёй, відаць,
ужо забыў аб родным сяле, аб сваёй “маленькай радзіме”. Нам непрыемна, нават крыўдна
гаварыць пра гэта. Ды што зробіш,– гэта-ж праўда, а праўда вышэй за ўсё!

        Грамацкасць сяла звяртаецца да вас, таварышы, з просьбай дапамагчы хутчэйшаму
аднаўленню культурнага жыцця ў родным Галоўчыне. Адкрыта кажучы, слова “просьба”
нам хацелася-б замяніць на што-небудзь больш катэгарычнае. Не прыміце гэта за крыўду.
Вы – дзеці Галоўчына. Ад дзяцей-жа і патрабаваць можна, ды і загадаць не грэх!

        Наша хата-чытальня яшчэ недастаткова багата кнігамі, а попыт на іх выключна
вялікі. Няма ў нас радыёпремніка. Хаце-чытальне патрэбны патэфон, гармоніка, музычныя
інструменты для струннага аркестра, які даўно намечана арганізаваць. Нарэшце мы
рашылі выпускаць пры хаце-чытальне рукапісны бюлетэнь “Голас земляка”. Просім пісаць у
яго аб тым, што дала вам савецкая ўлада, расказаць, як вы жывеце і працуеце, дзяліцца
творчымі замысламі і планамі на будучае, знаеміць са сваім укладам у справу пасляваеннай
сталінскай пяцігодкі. Нам пажадана ведаць, як нашыя землякі высока трымаюць на
працоўным фронце чэсць роднага сяла. Гэта толькі будзе радаваць нас, натхняць на новыя
патрыятычныя справы. Давайце ўстановім сталую перапіску. Мы будзем расказваць вам аб
усім, што цікавіць вас. Памятайце, што вашы бацькі, родныя і блізкія, усе калгаснікі, якія
пражываюць у сяле, чакаюць ад вас дапамогі ва ўзняцці культуры роднага Галоўчына, таго
Галоўчына, дзе праходзіла ваша дзяцінства і юнацтва, адкуль дзякуючы роднай партыі
Леніна, савецкай уладзе выйшлі на шчаслівы шлях жыцця.

                                                            8
   3   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13