Page 7 - Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял
P. 7
Текст открытого письма из источника:
Дарагія таварышы!
Бедным і ўбогім было наша наша сяло ў далекія дакастрычніцкія часы. Неўрадлівай
была спустошаная зямля, уладаром над ёю і над чалавечым лёсам быў памешчык Васілеўскі.
Нястачы і голад гналі сялян ад роднага парога у чужыя краі на адхожыя заробкі. Але і там
не было шчасця, горка здабываўся працоўны хлеб. Насельніцтва амаль усё было
непісьменным. Замест культуры і народнай асветы, царская ўлада пасадзіла ў сяле ўрадніка,
адчыніла манапольку, атручвала рэлігійным дурманам.
Непазнавальна змянілася аблічча сяла Галоўчын за гады Савецкай улады. Вялікая
Кастрычніцкая Сацыялістычная рэвалюцыя, геніі чалавецтва Ленін і Сталін далі
працоўнаму народу свабоду і шчасце, указалі шлях да сонечных вышынь камунізму. У
паслякастрычніцкія гады ў сяле была адчынена сярэдняя школа, хата – чытальня,
фельшаска-медыцынскі участак, ветэрынальны пункт, паштовае аддзяленне, ашчадная
каса, прадпрыемствы мясцовай прамысловасці, новыя магазіны.
Не засталося ў нас ніводнага непісьменнага. Прагна пацягнулася да света і ведаў
сялянская моладзь. 74 чалавекі нашых аднасяльчан у гады савецкай улады атрымалі
вышэйшую і сярэднюю адукацыю. Яны аддаюць цяпер сваю працу, сілу і веды на карысць
вялікай Радзімы. Многія выхадцы з Галоўчына сталі вядомымі ўсёй краіне. Сын селяніна-
бедняка Захар Кузьміч Магілеўчык – прафесар, доктар медыцынскіх навук, дырэктар
Мінскага медыцынскага інстытута, адзін з найбольш вядомых вучоных Савецкай Беларусі.
Еўдакім Андрэевіч Магілеўчык і Якаў Іванавіч Бычкоўскі – генералы Савецкай Арміі.
Артысту Івану Міхайлавічу Шчэлко за выдатную выканаўчую дзейнасць прысвоена высокае
званне лаўрэата Сталінскай прэміі. Удастоены Сталінскай прэміі і Грыгорый Сямёнавіч
Аксельрод. Яго брат – Бейнус Сяменавіч Аксельрод – ленінградскі прафесар. Федар Іванавіч
Рагаўцоў – выкладчык Ваеннай Акадэміі. Леон Ігнатавіч Дракін – кандыдат
сельскагаспадарчых навук. З Галоўчына выйшлі 27 педагогаў, 28 медыцынскіх работнікаў,
многа афіцэраў Савецкай арміі, інжынераў, аграномаў, вядомых партыйных, савецкіх і
грамадскіх работнікаў.
Лютыя фашысты ў сяле ў змрочныя гады акупаціі спалілі 178 дамоў, растралялі і
закатавалі 92 чалавекі, многіх угналі ў рабства ў ненавісную нямеччыну. Але не пакарыліся
людзі, адстаялі родную зямлю. Больш 250 жыхароў Галоўчына змагаліся з ворагам на
франтах Вялікай Айчыннай вайны, 47 чалавек пайшлі ў партызынскія атрады і са зброяй у
руках знішчалі захопнікаў. У баю за савецкую Радзіму смерцю храбрых загінула адважная
17-гадовая камсамолка Галя Магілеўчык. Гарэла зямля пад нагамі няпрошаных гасцей і
многія з іх знайшлі сабе бясслаўную смерць на галоўчынскай зямлі.
Стваральным бурным жыццём жыве наша сяло ў пасляваенныя гады. Паспяхова
залечваюцца раны, нанесеныя вайной. Адноўлены памяшканні, існаваўшых да вайны
навучальных і культурна-асветніцкіх устаноў. У сямігадовай школе займаецца 295 вучняў.
Акрамя таго 36 чалавек з сяла вучыцца ў Маскве, Ленінградзе, Мінску і іншых гарадах.
З кожным годам мацнее наш калгас “12-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі”. Ён
набліжаецца да поўнага асваення даваенных пасяўных плошчаў. У калгасе цяпер ужо есць
аўтамашына, 62 кані, адноўлены малочна-таварная, аўцагадоўчая фермы, пабудаваны
новыя грамадскія будынкі. Наступіла вясна і нашы калгаснікі паспяхова вядуць палявыя
работы, на калгасных масівах гудуць трактары Беларускай МТС. Праведены вялікія работы
па азеляненню: на вуліцах і сядзібах калгаснікаў, на прышкольным участку і па дарогах каля
вёскі. Гэтай вясной пасаджана больш 2500 дрэў. Цяпер у нас няма ніводнай зямлянкі. Яшчэ ў
мінулым годзе, да дня 30-й гадавіны Вялікага Кастрычніка113 сямей калгаснікаў, з
дапамогай дзяржавы,ўсяліліся ў новыя добраўпарадкаваныя дамы.
7