Полезные ссылки
 
Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
 
 
 
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
 
 
 
 
 
 

 

 
 
 
  29.06.2022
 
 
 
 
Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала) – класік беларускай літаратуры, паэт-прарок, паэт-грамадзянін, паэт-філосаф, літаратурны крытык, драматург, перакладчык, публіцыст, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Творчасць Янкі Купалы ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю жыцця беларускага народа. Яго творы параўноўваюць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, ведаюць і любяць ва ўсім свеце. Сачыненні паэта перакладзены на 117 моў.
Памяць аб ім беражліва захоўваецца ў Беларусі ўжо шмат гадоў.
Пра жыццё і творчасць паэта сёння расказваюць у Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску, у яго філіялах у Вязанцы, Ляўках, Харужэнцах, Яхімоўшчыне. Імем паэта названы Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, вуліца, парк і станцыя метро ў Мінску, праспект у Гродне, мемарыяльныя запаведнікі ў Вязанцы і Ляўках, ландшафтны заказнік у Акопах.
З 1959 года прысуджаецца Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (з 1965-га яна мае статус дзяржаўнай). Расказаць пра жыццё і творчасць першага народнага паэта Беларусі закліканы Купалаўскія чытанні, якія з цягам часу сталі прафесійным форумам для абмеркавання навуковых дасягненняў і праблем купалазнаўства.
 

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
   
 
   
 
   
 
   
 
 

 

     
  213051, Могилёвская область, г.Белыничи, ул.Ленинская, 55
E-mail: mogbrs1@belynichi.gov.by
Тел.: 8 (02232) 72 823
 
     
 
 
Яндекс.Метрика Copyright © Белыничская библиотечная сеть 2011-2024
Design and development Nataliya Chernyshenko
ru be