|
|
Акцыя па стварэнню буклукаў
«МАЯ БЕЛАРУСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ КНІГА» |
|
|
|
|
Буклук – гэта фотакампазіцыя, цэнтральным элементам якой з'яўляецца кніга. Прасцей, буклук – гэта кніжны нацюрморт. Ствараючы буклук, выкарыстоўваюцца розныя выразныя сродкі, атрыбуты і элементы дэкора, якія ярка раскрываюць змест кнігі і заахвочваюць да чытання.
Умовы: у вызначаны тэрмін удзельнікі ствараюць буклук на тэму любімай беларускай дзіцячай кнігі і выстаўляюць яго ў сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам #буклук_беларускай_дзіцячай_кнігі. А таксама дасылаюць свой буклук на наш электроны адрас detskiebiblioteki@gmail.com з пазнакай у тэме пісьма «Буклук беларускай дзіцячай кнігі».
У лісце пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, альбо назву калектыва і кантактны нумар тэлефона.
Колькасць буклукаў неабмежавана.
Усе працы будуць прадстаўлены ў адзіным альбоме на старонцы ў «Вконтакте» https://vk.com/id184631260.
Удзельнікі: у акцыі могуць прымаць удзел дзеці і супрацоўнікі бібліятэк.
Аўтары буклукаў нясуць поўную адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў.
Акцыя дзейнічае да 22 сакавіка
Па завяршэнні акцыі кожны ўдзельнік атрымае дыплом у электронным варыянце.
Арганізатар: ДУ «ЦСДБ г.Мінска», аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. |
|
|
|
|
Што такое буклук? – спытаеце вы. Буклук – гэта кніжны нацюрморт. Ці нават фотасесія для кнігі. Ну а калі быць дакладным, то гэта знятая на фота кампазіцыя, цэнтральным элементам якой з'яўляецца кніга. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя выразныя сродкі, атрыбуты і элементы дэкору, якія ярка раскрываюць змест кнігі і падахвочваюць да чытання. Даслоўна ад ангельскага "book" – кніга і "look" – выява, выгляд, погляд.
На першы погляд усё проста: вось – кніга, вось – фотаапарат. Фатаграфуй… Але на справе аказалася ўсё зусім няпроста. Трэба было прадумаць фон, які б не адцягваў увагу ад ствараемай кампазіцыі, падабраць дэталі і элементы, якія былі так неабходны ў некаторых кампазіцыях, і выбраць правільна ракурс і асвятленне. Увогуле, прыйшлося паэксперыментаваць… Але гэтая праца так усіх захапіла, што шмат хто не мог спыніцца і буклукі выходзілі адзін за адным.
Займальная гэта аказалася справа – ствараць буклукі. Паспрабуйце і пераканайцеся ў гэтым самі. А ў нас вось што атрымалася! |
|
|
|
|
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі |
|
|
|
|
|
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі |
|
|
|
|
|
Сектар па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі |
|
|
|
|
|
Вішоўская сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|
|
Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|
|
|
|
|
Запольская сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Іскраўская сельская бібліятэка-клуб |
|
|
|
|
|
Кудзінская сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|
|
|
|
|
Лебядзянкаўская сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Ланькаўская сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|
|
Машчаніцкая сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Эсьмонская сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Свяцілавіцкая сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|
|
Цяхцінская сельская бібліятэка-філіял |
|
|
|
|