Page 48 - КНІГА ПРАЦОЎНАЙ СЛАВЫ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА
P. 48

Лапацентаў Аляксандр Міхайлавіч

     Нарадзіўся 3 жніўня 1954г. ў вёсцы
Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна. У
перыяд з 1981 па 2021 год з'яўляўся
старшынёй Бялыніцкага сельскагаспадарчага
вытворчага кааператыва «Калгас «Радзіма».

     Памёр 2 кастрычніка 2021г.
     За сваю самаадданую працу Аляксандр
Міхайлавіч быў узнагароджаны ордэнамі
Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыны III і II
ступені, Свяціцеля Кірылы Тураўскага і
іншымі ўзнагародамі. Неаднаразова яму прысвойвалася званне
«Чалавек года» Магілёўскай вобласці і Бялыніцкага раёна. Імя
Лапацентава А. М. занесена ў Кнігу Славы Магілёўшчыны.
     Рашэннем Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў №11-3 ад 20
мая 2011 года Лапацентаву Аляксандру Міхайлавічу прысвоена
званне «Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна» за вялікі
асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Бялыніцкага
раёна, актыўную дэпутацкую дзейнасць, прапаганду духоўных,
маральных і эстэтычных каштоўнасцяў сярод насельніцтва.
     Нагрудны знак аб прысваені звання «Заслужаны работнік
сельскай гаспадаркі Беларусі» (2001г.).

     Лапацентаў Міхаіл Малахавіч

     Даглядчык жывёлы саўгаса «Каліноўскі».

     Ордэн «Знак Пашаны» (1974г.).

                       Лапыронак Пётр Сцяпанавіч

                         Вадзіцель аўтамабіля саўгаса «Эсьмоны».

                         Медаль «За працоўную доблесць» (1976г.).
   43   44   45   46   47   48   49   50   51   52   53