Page 47 - КНІГА ПРАЦОЎНАЙ СЛАВЫ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА
P. 47

Лазоўскі Сяргей Тарасавіч

     Трактарыст калгаса імя Ільіча.
     Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і
Працоўнай славы ІІІ ступені (1974г.).

Лапацентава Валянціна Сцяпанаўна

Галоўны           заатэхнік  Бялыніцкага

сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва

«Калгас «Радзіма». Валянціна Сцяпанаўна

нарадзілася 14 студзеня 1954г. ў вёсцы Лаўніца

Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў

сялянскай сям'і.

У 2008, 2013, 2014гг. яна была ўдастоена

падзякі Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі

Беларусь.

У 2011, 2013, 2014гг. – з'яўлялася пераможцам рэспубліканскіх

спаборніцтваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання

Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх паказчыкаў вытворчасці

жывёлагадоўчай прадукцыі.

У 2002, 2013гг. – лаўрэат спецыяльнай прэміі Бялыніцкага

райвыканкама «Чалавек года» ў намінацыі «Вытворчая дзейнасць».

У 2015г. Валянціна Лапацентава ўзнагароджана медалём «За

працоўныя заслугі».

У 2017г. ўзнагароджана нагрудным знакам «Заслужаны

работнік Бялыніцкага СВК «Калгас «Радзіма».

У 2018г. стала Лаурэатам рэспубліканскага конкурса

«Жанчына года» ў намінацыі «Гаспадыня сяла».

У 2021г. ёй было прысвоена званне «Заслужаны работнік

сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». 4 ліпеня 2021г.

галоўнаму заатэхніку Бялыніцкага СВК «Калгас «Радзіма»

Валянціне Сцяпанаўне Лапацентавай уручылі спецыяльнае

пасведчанне аб занясенні яе імя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па

выніках 2020г. 18 лістапада 2021г. партрэт Валянціны Сцяпанаўны

занесены на Алею Славы Бялыніцкага СВК «Калгас «Радзіма».
   42   43   44   45   46   47   48   49   50   51   52