У многіх бібліятэках Бялыніччыны краязнаўчы напрамак даўно стаў прыярытэтным. Створаныя пры бібліятэках клубы і гурткі аб'ядноўваюць прыхільнікаў краязнаўчага руху, садзейнічаюць адраджэнню і захаванню гістарычнай і культурнай спадчыны.
Каб сабраныя бібліятэкамі матэрыялы аб родным краі прывесці да адзінай зладжанай сістэмы, зручнай для выкарыстання бібліятэчнымі работнікамі і наведвальнікамі, абласная бібліятэка арганізавала правядзенне штогадовага конкурсу сярод дзяржаўных публічных бібліятэк на тэму: «Край мой - Магілёўшчына».
Першы тур - «Ад сівой даўніны да нашых дзён»
Другі тур - «Славутыя землякі і ўраджэнцы Бялыніцкага краю»
Трэці тур - «Эканоміка ў гістарычным развіцці Бялыніцкага краю»
Чацвёрты тур - «Бялыніцкі край у творах мастацтва і мастацкай літаратуры»