Полезные ссылки
 
Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
 
 
 
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
 
 
 
 
 
 

 

 
О БИБЛИОТЕКЕ
 
Гісторыя    


1945, кастрычнік
— Арганізавана Бялыніцкая раённая бібліятэка. Фонд бібліятэкі быў створаны з кніг, якія перадала ў дар Чэлябінская абласная бібліятэка. Размяшчалася бібліятэка ў той час у памяшканні манастыра. 

1947 —
Кніжны фонд бібліятэкі састаўляў 950 экземпляраў.

1955 —
Кніжны фонд састаўляў 13.561 экз., якім карысталіся 1903 чытачы.

1961 —
Бібліятэка пераехала ў будынак раённага Дома культуры, дзе размяшчалася на 2-ім і 3-ім паверхах. Загадвала бібліятэкай М.М. Заскевіч.

1965 —
Кніжны фонд складаў 39781 экз., карысталіся  2296 чытачоў.

1977 —
Бібліятэка атрымала статус цэнтральнай (у выніку аб’яднання ў адзіную цэнтралізаваную сістэму раней самастойных дзяржаўных масавых бібліятэк). Дырэктарам Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы была прызначана М.М. Заскевіч. Кніжны фонд бібліятэкі —  46277 экз.,  2631 чытач.

1992 —
Цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму ўзначаліла І.А. Коннава.

1995 —
50 гадоў цэнтральнай бібліятэцы. Урачыстасці прайшлі на раённым узроўні. Чытачоў — 3081, кнігавыдача — 61171.
Слайд-альбом по страницам истории Белыничской центральной районной библиотеки

1999 — Камп’ютарызацыя першых рабочых месцаў бібліятэкараў (аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры).

2002 —
Бібліятэка пачала выконваць платныя паслугі насельніцтву: выдача літаратуры з камерцыйнага фонду, выдача выданняў з чытальнай залы, заказ літаратуры  па МБА, ксеракапіраванне, набор і раздрукоўка тэкста на камп’ютары і інш. (колькасць традыцыйных бібліятэчных паслуг не паменшылася).

2003 —
Адкрыўся ПЦПІ (Публічны цэнтр прававой інфармацыі).

2005 —
Пачаў дзейнічаць інфармацыйна-выставачны комплекс «Дзяржава. Ідэалогія. Права.». 

2007
— Прысвоена спецыяльная Прэмія райвыканкама імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі «За уклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне насельніцтва, актыўную асветніцкую дзейнасць».

2008
— Удзел у абласным конкурсе «Край мой — Магілёўшчына» у 4 туры «Бялыніцкі край у творах мастацтва і мастацкай літаратуры» і была узнагароджана Дыпломам   за дасягненні ў намінацыі  «За захаванне духоўных каштоўнасцяў».

2009
— Кніжны фонд складаў 47172 экз., карыстальнікаў  3167.

2009
— Па выніках XVIII рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» пераможцам у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» была прызнана Бялыніцкая дзіцячая бібліятэка-філіял (загадчыца Лычкоўская Л.В.) і ўдастоена Другой прэміі.

2010
— Атрымала бібліобус для абслугоўвання маланаселеных і аддаленых вёсак раёна.

2011
— Бібліятэка пачала працаваць па мэтавай бібліятэчнай праграме «Бібліятэка — інфармацыйны цэнтр для моладзі».

2011, снежань — пачаў працаваць сайт Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі (www.lib-belynichi.mogilev.by).

2012
— Па выніках ХХІ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» за 2012 год у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» прысуджана першая прэмія Галоўчынскай сельскай бібліятэцы-філіялу №12 аграгарадка Галоўчын (загадчыца Г.В.Драчыкава, бібліятэкар І.В.Трэццякова) за стварэнне электроннай «Кароткай краязнаўчай энцыклапедыі Галоўчынскай зямлі».

2013, 19 студзеня
— Створана юрыдычная асоба Дзяржаўная ўстанова культуры «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка».

2013
— ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прыняла ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бібліятэк у галіне літаратурнага краязнаўства «Таленты ад роднай зямлі» і была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам за дасягненні ў намінацыі  «Інавацыйная дзейнасць».

2015
— Цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па ваенна-патрыятычнаму выхаванню «Жывая памяць пакаленняў» і была ўзнагароджана дыпломам І ступені.

2015
— Па выніках ХХIV рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» за 2015 год у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» прысуджана трэцяя прэмія Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

2015
— Цяхцінская сельская бібліятэка-філіял прызнана пераможцам штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па захаванню і развіццю культуры Магілёўскай вобласці за 2015 год, а яе калектыў узнагароджаны Дыпломам І ступені Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

2016
— Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял прызнана пераможцам штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па захаванню і развіццю культуры Магілёўскай вобласці за 2016 год, а яе калектыў узнагароджаны Дыпломам І ступені Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

2017
— Вішоўская сельская бібліятэка-філіял ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прыняла ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку краязнаўчай работы сельскіх бібліятэк «Мой родны кут — вытока ўсіх вытокаў» і заняла 2-е месца.

2018
— Па выніках ХХVI рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» за 2017 год у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» прысуджана другая прэмія Вішоўскай сельскай бібліятэцы-філіялу №6 аграгарадка Вішоў (загадчыца Н.У.Пікас, бібліятэкар Т.І.Гаранінава).

2019, 1 лістапада —
Бялыніцкая цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэкі пераехалі ў будынак кінатэатра «Зорка», дзе размяшчаюцца на 1-ым і 2-ім паверхах.

2020
— Цэнтральная раённая бібліятэка ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» атрымала першае месца сярод гарадскіх і раённых бібліятэк у VI Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў намінацыі «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі».

2021
— На базе медыяцэнтра «Зорка» прайшло паседжанне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Удзел у калегіі прыняў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. На паседжанні разглядаліся пытанні арганізацыі працы публічных бібліятэк, перспектывы і шляхі іх развіцця, а таксама аб прыданні статуса культурнай сталіцы года ў 2022 годзе Бялынічам. Удзельнікі калегіі пазнаёміліся з працай сферы культуры раёна, у тым ліку бібліятэчнай сеткі, а таксама наведалі Бялыніцкую цэнтральную раённую бібліятэку.

2021
— У Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася Міжнародная літаратурная анлайн-сустрэча «Мы — славяне!» з удзелам літаратараў і бібліятэкараў г. Рыльска Расійскай Федэрацыі.

2022
— У час правядзення VII Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» на базе медыяцэнтра «Зорка» супрацоўнікі Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ажыццявілі літаратурна-музычную вандроўку ў часе «Там, дзе Белыя ночы…» і запрасілі паважанае спадарства прыняць удзел у імправізаванай вандроўцы па старажытнай бялыніцкай зямлі.

2022
— Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у творчай прэзентацыі Бялыніцкага раёна, якая адбылася ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы г.Магілёва. Была прадстаўлена кніжная выстава-экспазіцыя «З той легенды былой, што пра белыя ночы…», прысвечаная Году гістарычнай памяці.

2022
— Бібліятэкі ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прынялі ўдзел у акцыі па стварэнню буклукаў «Мая беларуская дзіцячая кніга» і былі ўзнагароджаны дыпломамі.

2022
— Бібліятэкі ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прынялі актыўны ўдзел у абласным конкурсе на лепшае чытанне твораў класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа «Зямлі вялікай галасы», у якім Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка атрымала падзяку, а бібліятэкі сеткі былі ўзнагароджаны дыпломамі.

2023
— Рашэннем Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта пераможцам штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы сярод арганізацый сацыяльна-культурнай сферы прызнана дзяржаўная ўстанова культуры «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» з узнагароджаннем Дыпломам Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.

2023
— Дыпломам першай ступені ў абласным творчым конкурсе «Наш дом под крышей голубой» у намінацыі «Свабодная тэма» адзначана работа Свяцілавіцкай сельскай бібліятэкі-філіяла, бібліятэкар Ісакова Святлана Уладзіміраўна.

2023
— Першы літаратурны рэгіён-фэст «Масты сяброўства» стартаваў у Беразіно. Сярод цэлага шэрагу літаратараў, якія прынялі ўдзел у рэгіён-фэсце — Магілеўчык Святлана Іванаўна, наша зямлячка, карэспандэнт раённай газеты «Зара над Друццю», пераможца конкурсу апавяданняў газеты «Звязда» за 2014 год.
Святлане Магілеўчык, як удзельніку, і ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка», як творчаму партнёру па рэалізацыі першага эксперыментальнага міжрэгіянальнага фэсту, загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэту Лучанок Т.М. уручыла Дыпломы.

2023
— Чытачы і супрацоўнікі бібліятэк ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе «Фотографические приключения с книгой» і па выніках конкурсу былі ўзнагароджаны 7 дыпломамі першай ступені.

2024
— 29 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай акцыі «Бялынічы – культурная сталіца – 2024».

2024
— У рамках рэспубліканскай акцыі «Бялынічы — культурная сталіца Беларусі — на базе Вішоўскай сельскай бібліятэкі-філіяла ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная сетка» адбыўся абласны семінар «Сацыякультурная і інфармацыйная дзейнасць бібліятэк: аналіз, вынікі, дасягненні» з удзелам дырэктараў бібліятэчных сетак Магілёўскай вобласці.

2024
— Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка актыўна прымае ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам».

2024 — Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка ў медыяцэнтры «Зорка» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бібліяноч — 2024» правяла «Библиотечный квест-путешествие в Зазеркалье».

2024
— Другі літаратурны рэгіён-фэст «Масты сяброўства» 2024: урачыстасць слова і кнігі на Магілёўшчыне і Міншчыне.

2024
— У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася другая творчая сустрэча ў рамках цыкла «Літаратурны алімп Беларусі», прысвечанага рэспубліканскай акцыі «Бялынічы — культурная сталіца Беларусі – 2024», з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Віктарам Кунцэвічам.

2024
— Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка на працягу года праводзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бялынічы — культурная сталіца Беларусі — 2024»  творчыя сустрэчы з літаратарамі, краязнаўцамі — С. Магілёўчык, У. Карпухіным, М. Падабедам, У. Лагойкам, Л. Сідаравым, В. Кунцэвічам.

2025
— Па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Бялыніцкага раёна за 2024 год пераможцам раённага конкурсу імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі за лепшую дзейнасць па эстэтычным, духоўна-маральным выхаванні насельніцтва Бялыніцкага раёна прызнана Дзяржаўная ўстанова культуры «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка», дырэктар Шагавік Аксана Мікалаеўна.

2025
— Калектыў Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прызнаны пераможцам штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Бялыніцкага раёна за 2024 год у намінацыі «Лепшая бібліятэка».

2025
— Заліцаева Анастасія Віктараўна, загадчык Вішоўскай сельскай бібліятэкі-філіяла № 6 ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка», прызнана пераможцам штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Бялыніцкага раёна за 2024 год у намінацыі «Лепшы малады работнік культуры».

2025
— У рамках абласнога семінара «Памяць пра вайну: патрыятычнае выхаванне як аснова нацыянальнай ідэнтычнасці» дырэктару ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» Шагавік А. М. былі ўручаны: Дыплом І ступені па выніках абласнога конкурсу відэаролікаў аб рэгіянальнай гісторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і Падзяка за арганізацыю на высокім прафесійным узроўні абласнога семінара з удзел дырэктараў бібліятэчных сетак вобласці «Сацыякультурная і інфармацыйная дзейнасць бібліятэк: аналіз, вынікі, дасягненні».

2025
— Абноўленую Дошку гонару Бялыніцкага раёна напярэдадні свята працы ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі ў раённым цэнтры. Сёлета на яе занесены 20 працаўнікоў раёна, якія прадэманстравалі ў мінулым годзе высокія вынікі працы, і 5 арганізацый, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці. У іх ліку — ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка».

2025
— Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка адзначыла 80-гадовы юбілей.

2025
— Трэці літаратурны рэгіён-фестываль «Масты сяброўства» ў г. Беразіно.

2025 — У рамках Года добраўпарадкавання супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у гарадскім фотаконкурсе «Магілёў — мой горад» адзначаны дыпломамі.

2025 — Удзел I Міжнародным конкурсе маладых літаратараў і публіцыстаў «Пяро сучаснасці» Дыпломам лаўрэата I ступені ўзнагароджаны чытач цэнтральнай раённай бібліятэкі Асадчы Андрэй ва ўзроставай катэгорыі ад 12 да 17 гадоў у намінацыі «Кароткае апавяданне».

2025 — Супрацоўнікі і чытачы ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прынялі ўдзел у ІІІ конкурсе дзіцячых відэаработ «Подзвігу прадзедаў прысвячаецца…».
Дыпломам за ІІ месца ў намінацыі «Адвольны відэаролік «Памяць: праз 80 гадоў» ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў узнагароджана Трыгрыбцава Мілана, чытачка Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Падзячнымі пісьмамі адзначаны: загадчык сектара маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Акунёва Марына Міхайлаўна і бібліятэкар Галоўчынскай сельскай бібліятэкі Траццякова Іна Віктараўна.

2025 — Супрацоўнікі і чытачы ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прынялі ўдзел у інклюзіўным паэтычным відэаконкурсе «Адкрытыя радкі». Конкурс праводзіўся ў рамках Года добраўпарадкавання ў Рэспубліцы Беларусь і Года абаронцы Айчыны ў Расійскай Федэрацыі, аб'яўленых у 2025 годзе. Удзельнікі адзначаны Дыпломамі і падарункамі.

2025 — ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» заняла 1 месца ў абласным конкурсе відэаролікаў «Асобы Перамогі».

2026 – Калектыў Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» прызнаны пераможцам штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Бялыніцкага раёна за 2025 год у намінацыі «Лепшая бібліятэка».

2026 — Супрацоўнік Бялыніцкай цэнтральная раённай бібліятэкі прыняў удзел у працы круглага стала «Homo Legens в пространстве массмедиа: роль библиотеки в формировании читательской культуры», арганізаванага Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя І.Х. Каладзеева, у межах Восьмага Міжнароднага інтэлектуальнага форуму «Чытанне на еўразійскім скрыжаванні», які праводзіцца Чэлябінскім дзяржаўным інстытутам культуры.

2026 — Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Бібліяноч-2026» у фармаце тэматычных пляцовак-мерапрыемстваў «Усявышняга цудоўнае тварэнне, ты для мужчын — крыніца натхнення!».

2026 — Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. На пляцоўцы, якая прэзентавала турыстычны патэнцыял Бялыніцкага раёна, супрацоўнік бібліятэкі правёў майстар-клас па традыцыйных ляльках-абярэгах (мотанках).

2026 — Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у XXXIII Дні беларускага пісьменства ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці і прадставіла свой Бялыніцкі раён у межах вялікай інтэрактыўнай прэзентацыі вобласці «Ад берасцяной граматы – да сучасных рэалій» тэматычнай пляцоўкай «Бялыніччына літаратурная».

 

Уверх >>>

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
   
 
   
 
   
 
   
 
 

 

     
  213051, Могилёвская область, г.Белыничи, ул.Ленинская, 55
E-mail: mogbrs1@belynichi.gov.by
Тел.: 8 (02232) 72 823
 
Яндекс.Метрика Copyright © Белыничская библиотечная сеть 2011-2026
Design and development Nataliya Chernyshenko
ru be