Page 9 - МЕЛЬНИКОВА В.П. Венок Александру Мельникову – врачу и поэту, патриоту и гуманисту
P. 9

Паэты не паміраюць

                                                       “Превыше славы – постоянный
                                                                    долг служить добру”

      У гэтых шчырых паэтычных радках Аляксандра Мельнікава – яго
жыццёвая праграма.

      Урач па прафесіі, ён усё жыццё служыў дабрыні, служыў людзям.
      На вялікі жаль, ен рана пайшоў ад нас. Але за свае кароткае жыццё ўнёс
вялікі ўклад у развіццё аховы здароўя Магілёўшчыны, у справу абароны
насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскагай катастрофы, выдаў чатыры кнігі
паэзіі, напісаў і падрыхтаваў да друку пяты зборнік – «Чернобыльская
тетрадь».
      Калі нас пакідае назаўсёды асоба – гэта балюча, горка, многія адчуваюць
у сваім жыцці недахоп нечага істотнага.
      «Аляксандр Мельнікаў быў адораным гуманістам, аўтарытэтным урачом,
валодаў вялікай душэўнай культурай», – пісаў старшыня Магілёўскага
абласнога навуковага таварыства ўрачоў, кандыдат медыцынскіх навук А.М.
Мяжэнны.
      Менавіта ён ствараў і ўдасканальваў на роднай Магілёўшчыне новую
службу – службу радыяцыйнай бяспекі. Яго вопыт і практычныя напрацоўкі
былі распаўсюджаны і ўкараненыя ў іншых абласцях Беларусі.
      Раніцай 28 красавіка 1986 года Аляксандр Мельнікаў першым устанавіў у
Магілёве перавышэнне радыяцыйнага фону, тэрмінова праінфармаваў аб гэтым
мясцовую уладу, Міністэрства аховы здароўя краіны. Не атрымаўшы ясных
тлумачэнняў, ён разам з урачом-рэнтгенолагам Л.У. Пагудай самастойна пачалі
пошук радыяцыйнай уцечкі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
      Выдатны след Аляксандр Мельнікаў пакінуў і ў літаратуры, якой шчыра,
сумленна служыў да апошняга свайго зямнога дня.
      Яго творчая спадчына – зборнікі паэзіі «Спасибо, жизнь!», «Три слова»,
«Земля надеется», «Избранное», нявыдадзеная «Чернобыльская тетрадь».
      Аляксандра Мельнікава называюць паэтам ХХІ стагоддзя.
      Зрэшты паэты не паміраюць. Вершы паэта-урача Аляксандра Мельнікава
чытаюць не толькі ў роднай Беларусі, але і ў Расіі, Балгарыі, ва Ўкраіне,
Польшчы, Германіі. Яго словы, думкі, вобразы даходзяць да душы чытача,
знаходзяць свой водгук, выклікаюць суперажыванне. А гэта самая высокая
ацэнка.
      Аляксандр Мельнікаў пакінуў усім нам сваю шчырую і светлую паэзію,
свае ўрокі мудрасці і дабрыні, патрыятызму і мужнасці, прастаты і сціпласці.

                                                       Міхась Карпечанка, пісьменнік,
                                                 рэдактар бялыніцкай раённай газеты

                                                                       «Зара над Друццю»
   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14