<<< НАЗАД  

“Лісты з Японіі”

Чарговы выпуск творчага праекта прысвячаецца нашаму знакамітаму земляку, паэту і пісьменніку Вечаславу Сцяпанавічу Казакевічу.
Жыццёвы шлях Вечаслава Казакевіча апынуўся заблытаным і не блізкім: з нашага невялікага пасёлка, дзе ў 1951 годзе ён з’явіўся на свет, – у казармы Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, затым, ужо пасля арміі,  казачны клубочак праз нейкі лабірынт вывеў яго на філалагічны факультэт МДУ, затым пакружляў па сталічным літаратурным  жыцці – на вольных хлябах і птушыных правах, ледзь не згубіўся разам са сваім падапечным у свістаплясцы перабудоўных часоў. Але тут на гарызонце з’явіліся японскія астравы. І вось ужо 23 год наш зямляк любуецца “желтоватыми японскими рассветами”, з’яўляючыся запрошаным прафесарам універсітэта Таяма, які ў Японіі лічыцца адным з самых прэстыжных у краіне. На пасаду прафесара факультэта краін Еўропы Казакевіч трапіў, прайшоўшы прыдзірлівы адбор сярод больш як 20-ці прэтэндэнтаў з ліку дактароў і кандыдатаў навук з Масквы, Піцера і іншых гарадоў Расіі. У гэтым, напэўна, адыграла сваю ролю і тая акалічнасць, што Вечаслаў Казакевіч ужо быў вядомы ў Японіі па сваіх вершах і артыкулах. Цяпер Вячаслаў Сцяпанавіч выкладае ў Японіі рускую мову студэнтам старэйшых курсаў, вядзе семінары па рускай паэзіі і прозе, філасофіі, рэлігіі і культуры нашага народа. Аб тым, што лекцыі нашага земляка карыстаюцца папулярнасцю, сведчыць хаця б той факт, што на іх нярэдка прысутнічаюць аспіранты, а таксама японскія навукоўцы. А часопісы гэтай усходняй краіны з задавальненням друкуюць артыкулы і нарысы.
Ствараць вершы Вечаслаў пачаў яшчэ ў школе, тады ж і выходзілі яго раннія публікацыі ў газетах Беларусі, і найперш у раеннай газеце.
Далей Вечаслаў Казакевіч друкаваўся ў часопісах і газетах Ленінграда.
Першае выданне ў Маскве – у часопісе “Юнацтва” у 1980 годзе.
Вечаслаў Казакевіч – аўтар пяці паэтычных зборнікаў і кнігі прозы «Охота на майских жуков», якія выйшлі ў Маскве. У Токіо ў перакладзе на японскую мову выйшла кніга эсэ «Прославление заката».
Пасля выхаду ў свет гэтай кнігі, Вечаслаў ў адным з лістоў бацьку, пісаў: “Дорогой папа, высылаю тебе свою новую книгу. К сожалению там все по-японски, поэтому я тебе немного об этой книге расскажу… Книга называется по-японски “Ракудзицу райсан”, что в переводе означает “Прославление заката”. Это книга эссе. В оглавлении названия даны на японском и русском языке, так что ты можешь прочесть, что в книгу вошли эссе “Сад”, “Родина”, “Няня”, “Тоска”, “Брат” и другие.
О чем эти эссе, понятно уже из названий. Это размышления о своей жизни, о своей семье и родине, о России и Белоруссии, о людях своей страны. Многое в России и в своем прошлом увиделось из Японии, в которой мы неожиданно прожили уже 10 лет, совсем другими глазами.
Так что теперь японцы читают и о тебе, и о Валике, и о Марьяне, и о Белыничах, и о многом-многом другом. Без японской скромности могу тебе сказать, что первые отзывы на книгу замечательные. Кажется, книга и вправду имеет большой успех. ”  І сапраўды, японскія газеты актыўна пісалі на яе рэцэнзіі.
У 2010 годзе ва Уладзівастоку выйшла кніга выбраных вершаў «Сердце-корабль». І акрамя таго, што ён з’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў, лаўрэатам прэміі ім. М.Горкага за лепшую першую кнігу, лаурэатам штогадовай міжнароднай літаратурнай прэміі “Ясная паляна” 2015 года, у першую чаргу ён паэт з Божай ласкі.
Прыхільнікі таленту любяць паэзію Казакевіча за арыгінальнасць стылю, які быў адначасова і мудрым, і наіўным, афарбаваным лірызмам і гумарам. Успышкі лёгкай дасціпнасці, вясёлай і трапнай іроніі і нават лёгкага хуліганства азараюць ўсё вакол, ператвараючы вершы ў зарад чыстай паэзіі.

Вздыхает один по кудрявой березе,
Другой – без ума от российской ольхи.
А я заявляю на полном серьезе,
Что крепко и нежно люблю лопухи.
Я жил рядом с ними, худой, белобрысый,
Шептал им в зеленые уши стихи.
Когда мы однажды упали с Раисой,
По-братски укрыли нас лопухи.
Сумел я с шершавой семьей породниться,
Не зря же, забыв о поселке глухом,
Все чаще и чаще в огромной столице
Себя ощущаю я лопухом…

Для многіх  сваіх чытачоў ен стаў блізкім суразмоўцам. А вось, што пісаў пра нашага земляка  літаратурны крытык Аляксандр Лобычаў: “У другой палове васьмідзесятых гадоў, калі з’явіліся першыя кнігі Казакевіча, вершы паэта, які раз-пораз успамінаў родны беларускі паселак Бялынічы Магілеўскай вобласці, радасна здзіўлялі, выклікалі міжвольную ўсмешку, нібы гасцінец з тваіх уласных дзіцячых месц, няхай нават гэтыя месцы за трыдзевяць зямель ад Магілеўшчыны – на паўдневых берагах Японіі. Вершы былі падобныя на ранішні прамень, які адплюшчваў вочы юным вершаплетам краіны на сенавалах, дачных верандах і гарышчах, дзе гэтак добра праводзіць ночы сам-насам з першымі любоўнымі і творчымі мукамі ў час летніх канікул”.
Няма сумневу, што наперадзе Вечаслава Казакевіча чакае шмат цікавых сустрэч з Яе Вялікасцю Паэзіяй, але, як зазначыў бацька паэта, бялынічанін Сцяпан Іванавіч Казакевіч, які аднойчы гасцяваў у сына: – Ен жыве ў створаным ім свеце паэзіі. Шкада толькі, што не на сваей Радзіме.

   
   
Прызентацыя, прысвечаная В. Казакевічу

Уверх >>>
 
 
ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» © 2016
Design and development Nataliya Chernyshenko
http://www.lib-belynichi.mogilev.by