<<< НАЗАД  

“Ніколі не забываюся, адкуль я родам”

Чарговы выпуск творчага праекта “Пісьменнікі і дзеячы культуры Бялыніччыны”, прысвячаецца нашай зямлячцы Наталлі Батраковай, адной з лідэраў сярод сучасных празаікаў па колькасці прададзеных кніг у Беларусі, аўтару папулярных раманаў. Яе апошні раман «Миг бесконечности» у 2-х тамах стаў самым прадаваемым мастацкім творам у Беларусі ў 2012 годзе.
Па выніках прафесійнага конкурсу «Брэнд года-2012», Наталля Батракова стала брэнд-персонай 2012 года ў намінацыі «Культура».
Нарадзілася Наталля Батракова 18 мая 1964 года ў Бялынічах. Дзявочае прозвішча яе – Арахоўская, закончыла сярэднюю школу №2, праўда, тая школа зараз знаходзіцца ў іншым месцы, пераехала ў новы будынак. А ва ўспаміны Наталлі часта прыходзіць “яе” школа, ў атачэнні векавых ліп, якія літаральна дыхалі самой гісторыяй. Наталля Мікалаеўна ніколі не хавае, што нарадзілася ў маленькіх Бялынічах. Наадварот, з гонарам піша пра гэта на вокладцы кожнай сваёй кнігі.
У Гомельскі інстытут чыгуначнага транспарту яна  трапіла цалкам выпадкова, па волі лёсу. Перад экзаменамі ў МДУ прыхварэла, таму не змагла паехаць у Маскву. І каб не губляць год, на сямейным савеце вырашылі, што Наташа дзе-небудзь павучыцца. Школу яна скончыла з залатым медалём, таму яе без экзаменаў прынялі ў Беларускі інстытут чыгуначнага транспарту.
Яе кнігі раманы-дылогіі «Тэрыторыя душы» і «Плошча згоды» сталі сапраўднымі бэстсэлерамі на беларускім кніжным рынку. Вядомым аўтарам стала пасля дылогіі «Тэрыторыя душы».
Разам з тым, яна не лічыць сябе пісьменнікам – проста «аўтар». І як быццам яшчэ больш імкнучыся сысці ў цень, называе сябе «сааўтарам».
«Я просто пересказываю чувства, мысли, эмоции не только свои, но и многих других людей – наболело, захотелось выплеснуть», – кажа Наталля Батракова.
У кожнай жанчыны павінна быць мінулае. Без яго неймаверна будучыня. За плячыма гэтай жанчыны, як мінімум тры бурных рамана. І пачынаецца новы. Праўда, свае раманы яна піша. І не пра сябе. Яе героі – звычайныя людзі,  як мы з вамі, і тыя, што побач з намі. Наталля Батракова – ужо вядомае імя ў беларускай літаратуры. Яна не гоніцца за папулярнасцю, хоць магла б. І многае з таго, што магла б, – не для яе.
У сваіх вершах яна кажа, што стамілася быць белай варонай, але паміж радкоў чытаеш: яна гэтак жа, як усе, ходзіць па зямлі і шукае шчасця.
Менавіта з вершаў у юнацтве пачалася творчасць Наталлі Батраковай. Толькі пазней, у 2001 годзе, працуючы прадстаўніком транспартнай кампаніі, яна публікуе свой першы раман, які, на здзіўленне ўсім, здабудзе вар'яцкую папулярнасць сярод чытачоў, аб чым паведамілі ў праграме "Мінск і мінчане» на СТВ.
Я очень люблю этот город, я 29 год здесь живу. И когда мне не единожды поступало предложение печататься где-то на другой территории, поменять место жительства своих героев и место действия, первый раз мне хватило ночи, чтобы понять, что я ничего не буду менять. Мои герои будут и дальше жить во всех книгах здесь, они будут ходить по этим же улицам, гулять в этих же парках, они будут парковаться где-нибудь рядом со мной. Почему? Потому что я сама этим дышу. Я уже пропитана этим городом насквозь, и я его очень люблю” – так кажа Наталля Мікалаеўна пра Мінск.
Яна  працягвала  пісаць далей. А калі ў 2012 годзе выйшаў раман «Миг бесконечности»,  зразумела, што напісанне кніг ужо не хобі, а хутчэй праца, таму што даводзіцца надаваць гэтаму ўсё больш часу.
Наша раённая бібліятэка праводзіла прэзентацыю гэтай кнігі і ладзіла сустрэчу з пісьменніцай. Наталля Мікалаеўна – адкрыты і вельмі шчыры чалавек, які выклікае прыхільнасць да сябе, літаральна з першых хвілін адносін.
У адным з інтэрв’ю, на пытанне “А што вы ўкладваеце ў свае кнігі, якую ідэю спрабуеце данесці да чытача?”, Наталля Батракова адказала: “ – Я не формулировала какой-то цели. Мне хочется, чтобы люди, погружаясь в книгу, прожили чужие жизни и, может быть, где-то пересмотрели свои, сделали выводы, к чему стремиться дальше. У меня добрые книги. В них всегда можно найти 10 заповедей. Для меня это постулаты. Если человек идет с ними по жизни, он достоин, на мой взгляд, почитания, восхищения. Я верю в то, что когда людям несешь добро, рано или поздно оно к тебе вернется. По капельке. Каждый день. Так и складывается счастье. Возможно, мы этого просто не замечаем?..”
Наталлі Батраковай ўжо досыць шмат гадоў, ( цэлых 52!), яна шмат у чым ужо вызначылася. Паспрабавала адно, другое, трэцяе...
На сённяшні дзень Наталля Мікалаеўна – звар’яцелы грыбнік. Вельмі любіць гуляць па лесе адна. Можа пайсці раніцай, а выйсці, толькі калі пачне змяркацца. А яшчэ ў яе садзе расце 200 кустоў руж...
Наталля Батракова заўсёды не разумела людзей, якія кажуць, што ім няма чым заняцца. Яна мама, жонка і бабуля. Вось, увогуле-то, і ўвесь адказ на пытанне аб жаночым шчасці. Гэта для яе галоўнае. Нават не кнігі.

   
   
Прызентацыя, прысвечаная Н. Батраковай

Уверх >>>
 
 
ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» © 2016
Design and development Nataliya Chernyshenko
http://www.lib-belynichi.mogilev.by