<<< НАЗАД

“Ад беларускасці ніколі не адмаўляўся”

Гэты выпуск прысвячаецца Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Біруля, асобе, якая з’яўляецца гонарам Беларусі.
Пра Вітольда Каэтанавіча шмат напісана і сказана. І быццам бы нічога новага тут і не скажаш. Ды паспрабуем ўсе ж, не толькі нагадаць аб даўно знаемым, але і раскрыць некаторыя, не зусім вядомыя для прыхільнікаў выяўленчага мастацтва, эпізоды. 
Вітольд Бялыніцкі-Біруля нарадзіўся ў сядзібе Крынкі, каля Бялыніч, што на Магілеўшчыне, дзе бацька арандаваў зямлю. Мяккая непрыкметная прыгажосць беларускай прыроды з яе лясамі, пералескамі, палямі, рэчкамі і балотцамі не магла не зачараваць душу будучага мастака прастатой матываў, спакойнымі фарбамі навакольнага асяроддзя. Відаць, гэтыя першыя дзіцячыя ўражанні аб прыгажосці роднага краю жылі ў яго зрокавых уяўленнях і на ўсе жыцце запалі ў яго сэрца.
На першых малюнках алоўкам на простай паперы, якая ўжывалася ў гаспадарцы для  абгортвання прадуктаў, затым на акварэльных накідах занатоўваліся родныя краявіды, а паэзія і музыка, што пастаянна гучалі ў бацькоўскім доме, пашыралі звыклае кола ўражанняў будучага мастака.
Вітольд   Каятанавіч з любоўю ўзгадваў пра свае дзіцячыя гады. Захаваўся яго пяшчотны ўспамін пра маці, якая чытала казкі Пушкіна і спявала цудоўныя песні і рамансы за старым раялем, а сяляне-паляўнічыя вучылі яго любіць і разумець прыроду.
Бялыніцкі-Біруля вельмі рана з’ехаў з роднай вескі Крынкі ў горад Кіеў. Там вучыўся ва Уладзіміраўскім кадэцкім корпусе і прыватнай Рысавальнай школе Мікалая Мурашкі. Потым – Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Настаўнікі былі выдатныя: Паленаў, Пранішнікаў, Каровін.  Знаемства з І. Левітанам, які аказаў на маладога студэнта вельмі моцны ўплыў… А трошкі пазней І. Рэпін пранікнена скажа  Вітольду: “Я так прывык асвяжацца душой перад вашымі жывымі хваляваннямі праўды, прастаты і свабоды…” 
Праўда, прастата, свабода – менавіта гэтыя рысы  і сталі для Бялыніцкага-Бірулі галоўнымі складнікамі поспеху ў яго бліскучых пейзажах.
У 1908 годзе Вітольд   Каятанавіч атрымаў званне акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Для пленнай творчай працы мастаку патрабаваліся спакойнае месца, адасобленыя мясціны, жывапісныя куточкі, дзе б ен мог працаваць, набірацца ўражанняў і займацца паляваннем. Па рэкамендацыі аднаго з мастакоў,  Бялыніцкі-Біруля выбраў жывапісныя мясціны непадалек ад Цвяры на возеры Удомля.
У 1912 годзе набыў надзел зямлі і пачаў будаваць сядзібу – вялікі белы дом, вядомы ў мастацкім свеце, як дача “Чайка”, куды прыязджалі вядомыя рускія мастакі не толькі адпачываць, але і працаваць.
Па вялікім рахунку, творчы лес Бялыніцкага-Бірулі, пачынаючы з канца 19 ст. складваўся вельмі паспяхова, без усякіх там творчых канфліктаў з дзяржавай і з сабой. Хаця з сабой, відаць, маральныя канфлікты  ўсе ж былі, асабліва – пасля кастрычніцкіх падзей 1917 года, калі яму, выдатнаму пейзажысту, “чыстаму” паэту-лірыку, давялося намаляваць напрыканцы таго ж года тэматычную карціну “Напярэдадні Кастрычніка. Баі ля Нікіцкіх варот”.
І потым, у 1930-я, неаднойчы даводзілася наступаць на горла ўласнай песні, бо гэтага патрабаваў час.
…У 1936 годзе Першую Выставу мастакоў-пейзажыстаў у Маскве наведаў Сталін. У экспазіцыі былі прэдстаўлены і работы Вітольда  Бялыніцкага-Бірулі. Іосіф Вісарыенавіч павольна праходзіў па залах, нідзе не затрымліваючыся. І раптам спыніўся ля пейзажа Вітольда  Каэтанавіча,  які адлюстроўваў грузінскі горад Горы – радзіму Сталіна. Правадыр доўга моўчкі глядзеў на палатно. Арганізатары выставы і кіраўнікі Саюза мастакоў СССР, якія суправаджалі высокіх гасцей, вельмі захваляваліся. У многіх выступіў халодны пот: што зараз будзе? Але Сталін неспадзявана ўсміхнуўся і коратка кінуў: “Вельмі падобна…” Усе з палегкай ўздыхнулі: абышлося!..
Не ведаю, ці ўспомніў Сталін той пейзаж, але ўжо ў наступным годзе ен падпісаў Указ аб прысваенні Бялыніцкаму-Бірулю  звання заслужанага дзеяча мастацтваў РСФСР. Кажуць, што праз 10 год, у 1947-ым, Сталіну прынеслі спіс творчых дзеячаў на зацвярджэнне іх у розных ганаровых званнях. І быццам бы правадыр у пераліку іменаў адразу адзначыў імя Вітольда Каэтанавіча: “А-а-а, акын месца нараджэння таварыша Сталіна?! У яго, бадай, дастаткова заслуг перад савецкай культурай…” – і з гэтымі словамі падпісаў прадстаўленне аб прысваенні нашаму земляку звання народнага мастака Расіі.
А праз пару месяцаў Бялыніцкі-Біруля быў амаль адначасова абраны і акадэмікам Акадэміі мастацтваў СССР, і ганаровым  акадэмікам Акадэміі навук БССР. Падкрэслю, што за тры гады да таго Вітольд Каэтанавіч ужо атрымаў званне народнага мастака БССР. Рэдка каму было наканавана лесам пры жыцці з’яўляцца  акадэмікам дзвюх Акадэмій – Імператарскай і Саюза ССР.
Вітольд   Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля стварыў новы від пейзажа – мемарыяльны. Да стагоддзя з дня смерці А.С. Пушкіна напісаў цыкл карцін, прысвечаны пушкінскім мясцінам. Працуе і над індустрыяльным пейзажам, ажыццявіў творчыя паездкі на будаўніцтва Азоўсталі, за Палярны круг. Варты асобай увагі ўнікальны цыкл марскіх краявідаў, дзе з аўтарскай імпрэсіяністычнай манерай Бялыніцкі-Біруля перадаў хараство суровага паўночнага пейзажу з мяккімі абрысамі рыбалавецкіх траўлераў і лодак, халоднымі адценнямі вады і срэбрам снегу. Творы   Бялыніцкага-Бірулі можна на роўных параўняць з французскімі мастакамі нармандскага перыяду.
Як вядома, мастак пайшоў з жыцця 18 чэрвеня 1957 года, на сваей дачы “Чайка”. Тут ен стварыў і карціны апошняга года жыцця “Блакітная вясна” і “Вясна ідзе”. З думкамі аб адраджэнні зямлі, аб яе буйным цвяценні ен і пакінуў гэты свет. А свой апошні прытулак знайшоў на Новадзявочых могілках у Маскве. На жаль, не на Радзіме… 
Строга кажучы, імя Бялыніцкага-Бірулі вяртаць у Беларусь не трэба, бо творца заўседы лічыўся беларусам, нашым жывапісцам. Ад беларускасці Вітольд   Каэтанавіч ніколі не адмаўляўся, а наадварот, вельмі ганарыўся сваім паходжаннем. І нічога дзіўнага ў тым няма, што ў нашай краіне сення знаходзіцца самая вялікая колькасць яго твораў. Мы маем два музеі Вітольда   Каэтанавіча (у Магілеве і ў Бялынічах – з помнікамі мастаку), а пачынаючы з 1996 года на Бялыніччыне (з выездам на возера Удомлю) праводзяцца рэгулярныя Міжнародныя пленэры. На месцы ж дома ў Крынках, дзе нарадзіўся майстар, устаноўлены мемарыяльны знак…
Але ўсе тое, што сення мы маем з духоўнай спадчыны мастака, – гэта, у першую чаргу, заслуга Алены Аладавай. Менавіта яна, дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея БССР і блізкая сяброўка майстра, зрабіла ўсе магчымае, каб пясняр прыроды застаўся назаўседы з намі, беларусамі.
   
   
Падрабязней аб жыццёвым і творчым шляху В. К. Бялыніцкага-Бірулі

Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля

Беларускі, рускі і савецкі жывапісец-пейзажыст, народны мастак БССР (1944 г.) і РСФСР (1947), сапраўдны член Акадэміі мастацтваў СССР (1947).
Член Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў (з 1904), Саюза рускіх мастакоў, АХРР (з 1922). 
Развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу канца XIX стагоддзя. 
Нарадзіўся 31 студзеня (12 лютага) 1872 года ў вёсцы Крынкі Бялыніцкага раёна Магілёўскай губерні Расійскай імперыі у сям'і дробнага арандатара. 
Маёнтак Крынкі знаходзілася ў трох кіламетрах на поўнач ад в. Цяхцін і 20 км ад Бялынічаў Магілёўскай вобласці. Сям'я часта мяняла месца жыхарства. Бацька служыў у дняпроўскім параходстве і часта браў сына ў плаванне па Дняпры, Прыпяці і Сожы. Некаторы час мастак жыў у Кіеве у старэйшага брата Аляксандра. 
Вучыўся спачатку ў Кіеўскім кадэцкім корпусе, затым перайшоў у Кіеўскую малявальную школу Мурашка Н. І. (1885-89), пазней з'ехаў у Маскву і паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства на курс да выкладчыкаў Каровіна С. А., Паленава У . Д., Пранішнікава І. М. у Маскве мастак пазнаёміўся з І. Левітанам, працаваў у яго майстэрні. Пад уплывам педагогаў захапіўся пейзажам.
У 1892 годзе П. М. Траццякоў набывае для сваёй галерэі палатно «З ваколіцы Пяцігорска». 
З 1897 года Бялыніцкі-Біруля дэманструе свае карціны на выставах Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў і Маскоўскага таварыства мастакоў, на Міжнародных выставах і конкурсах. 
З 1899 года імя мастака з'яўляецца ў каталогах перасоўных выстаў. Пейзаж "Вечныя снега», экспанавалася на Каўказскай юбілейнай выставе ў 1901 годзе, адзначаецца залатым медалём. 
У 1904 годзе Бялыніцкага-Бірулю абіраюць членам Таварыства перадзвіжнікаў, а праз чатыры гады ён ганаруецца званні акадэміка жывапісу. З'яўляецца таксама членам Саюза рускіх мастакоў і Таварыства мастакоў імя А. І. Куінджы. 
У 1911 годзе малюнак «Час цішыні» атрымала два медалі: ганаровую – у Мюнхене, бронзавы – у Барселоне. 
У тым жа годзе ім створана карціна «Зімовы сон» – адно з лепшых палотнаў В. К. Бялыніцкага-Бірулі. За гэтую карціну мастак таксама быў узнагароджаны бронзавым медалём на Міжнароднай выставе ў Барселоне. У карціне выкарыстаны мінімум сродкаў выказвання. Толькі некалькі плоскасцяў і невялікая колькасць ліній складаюць яе кампазіцыю. У цэнтры карціны размяшчаецца храм, абрысы якога выступаюць на фоне неба. Мазок ледзь прыкметны. Усё быццам ахутана смугой сгусцелым змяркання. Нягледзячы на лаканізм выразных сродкаў, карціна эмацыйна насычаная, што дасягаецца майстэрскай распрацоўкай адценняў каляровых суадносін.
Партрэт
В. К. Бялыніцкага-Бірулі
работы А. В. Моравава, (1908), -
Нацыянальны мастацкі музей РБ
У 1912 годзе мастак набыў участак зямлі ў Цвярской губерні на беразе возера Удомля, недалёка ад месцаў, дзе часта працаваў Левітан, і пабудаваў тут дом з майстэрняй. Сваю невялікую сядзібу ён назваў «Чайка». З «Чайкай» звязана вялікая частка творчага і асабістага жыцця майстра. Возера Удомля і яго наваколлі сталі невычэрпнай крыніцай матываў для яго далейшай творчасці. Сябры партыі і ўрада прыязджалі на паляванне ў гэты маёнтак, пакінутае мастаку як асабістая ўласнасць.        
У 1917 годзе Бялыніцкі-Біруля арганізаваў мастацкую школу для сялянскіх дзяцей. 
У жывапісе працягвае развіваць традыцыі "рускага імпрэсіянізму», падобна Грабара, Юону і Бакшееву. 
У 1922 годзе Бялыніцкі-Біруля становіцца членам Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. 
У савецкі час ён працягвае развіваць традыцыі рускага лірычнага пейзажу канца XIX стагоддзя, становіцца адным са стваральнікаў жанру мемарыяльнага пейзажу.
У 1920-е і 1930-я гады мастак шмат падарожнічае па краіне. Яго цікавяць першыя вопыты рэканструкцыі сельскай гаспадаркі ў саўгасе «Гігант» і камуне «Сейбіт», будаўніцтва «Азоўсталі», пераўтварэнне Поўначы.
У 1933, 1935 і 1937 гадах ён пабываў у Запаляр'е, чаму прысвечаны некалькі серый пейзажаў. 
У 1936 году мастак наведвае пушкінскія месцы Міхайлаўскае і Трыгорскае – і прывозіць адтуль цэлую серыю карцін.Пабываўшы ў сядзібе Чайкоўскага ў Клін, ён выстаўляе новыя пейзажы – куткі прыроды, якія любіў класік рускай музыкі. Піша таксама серыі пейзажаў Горак Ленінскіх, Горы і Яснай Паляны. 
У 1937 годзе ўдастоены звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР».
Тэма Вялікай Айчыннай вайны адзначана ў творчасці мастака карцінамі «Чырвоная Армія ў лясах Карэліі», «Па слядах фашысцкіх варвараў" (1942). 
У 1947 годзе яму прысвоілі званне народнага мастака РСФСР (званне народнага мастака Беларускай ССР ён атрымаў у 1944 годзе), абралі сапраўдным членам Акадэміі мастацтваў СССР.
З мая і да сярэдзіны чэрвеня 1947 года мастак жыў і працаваў на Белай дачы ў наваколлі Мінска. Тут ён напісаў некалькі дзясяткаў эцюдаў, якія сталі асновай цыклу карцін, прысвечаных Беларусі. Ля Мінску быў знойдзены матыў для карціны «Беларусь. Зноў заквітнела вясна ». 

Магіла
В. К. Бялыніцкага-Бірулі
на Новадзявочых могілках
у Маскве
Памёр мастак на сваёй дачы «Чайка» 18 чэрвеня 1957 года ва ўзросце 85 гадоў. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
На сённяшні дзень самая вялікая калекцыя эцюдаў і карцін В.К. Бялыніцкага-Бірулі – звыш 400 прац – захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Асноўная частка гэтай калекцыі была сабрана Е. В. Аладавай. Шэраг твораў паступіў у музейны збор яшчэ пры жыцці пейзажыста. Захаваліся лісты мастака да дырэктара музея. У адным з іх Біруля піша пра сябе, – «Я люблю музыку больш за ўсё ў жыцці, і ў прыродзе я часам чую не тое вецер, не тое музыку...».


Карцінная галерэя
     
Степная речка весной. 1899
Холст, масло. 71,5 х 107
Мартовские сумерки. 1903
Холст, масло. 112,6 х 145
Быстрая речка. 1908
Холст, масло. 81,6 х 105,2
     
У мельницы. 1910
Холст, масло. 79,5 х 66
Час тишины. Озеро Удомля. 1911
Холст, масло. 94 х 131
Пейзаж с речкой. 1911
Холст на картоне, масло. 79,5 х 65,5
     
Зимний сон. 1911
Холст, масло. 94 х 131
Начало весны. 1912
Холст, масло. 80 х 70,8
Голубая часовня. 1912
Холст, масло. 96,5 х 116,5
     
Март. 1913
Холст, масло. 83 х 104
Тихая осень. 1916–1917
Холст, масло. 94 х 145,3 
Весна идет. 1910-е
Холст, масло. 113,5 х 145,5 
     
Талые воды. Чайка. Этюд. 1927
Фанера, масло. 42,7 х 56 

Весна. Речка зимой. 1930 г.
Холст, масло. 80 х 57.

       Лошади у сарая. Чайка. Этюд. 1934
Картон, масло. 45 х 58
     

 Сирень. Чайка. Этюд. 1935
Картон, масло. 58,5 х 45

Михайловское. Домик няни А.С. Пушкина Арины Родионовны. 1936
Картон, масло. 44,8 х 58

Клин. Дом П.И. Чайковского. Этюд. 1942
Картон, масло. 57,8 х 46

     
Сумерки юного мая. 1943
Холст, масло. 90 х 80,3  
Рання весна. 1953г. Весна идет. 1957
Картон, масло. 59,8 х 47,4
     

Прэзентацыя, прысвечаная В.К. Бялыніцкаму-Бірулю
 
Уверх >>>
 
 
ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» © 2016
Design and development Nataliya Chernyshenko
http://www.lib-belynichi.mogilev.by