Page 64 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 64

У 2017 годзе бібліятэка працавала з рознымі катэгорыямі
карыстальнікаў. Індывідуальная работа вялась з улікам асаблівасцей
кожнага. Так, для прадстаўлення жыхарам аддаленых вуліц аграгарадка
Вішоў раўнага доступа к бібліятэчна-інфармацыйным паслугам, была
арганізавана работа бібліятэчнага пункта, паслугамі якога на працягу года
карысталісь 24 чалавека. Дзейнічаў бібліятэчны пункт і ў вёсцы Нежкаў.
Яго паслугамі карысталісь 8 чалавек.

       Адна з актыўных катэгорый карыстальнікаў бібліятэкі – пенсіянеры.
Гэта людзі, якія ідуць у храм ведаў не толькі за кнігай або часопісам, а і за
добрым словам.

       У 2017 годзе бібліятэкары старалісь стварыць спрыяльныя ўмовы
для гэтай сацыяльнай групы людзей, планіравалі і арганізоўвалі сваю
работу з імі.

       Асаблівая ўвага – людзям састарэлага ўзросту, якія пражываюць у
атдаленнай вёсцы Нежкаў, а таксама састарэлыя жыхары аграгарадка
Вішоў, якія па стану здароўя не могуць наведаць бібліятэку і бібліятэчныя
пункты, але любяць чытаць. Бібліятэкары наведвалі такіх карыстальнікаў
на даму, папярэдне дамовіўшыся з імі і падабраўшы патрэбную ім
літаратуру. Такія чытачы з радасцю чакаюць бібліятэкараў не толькі дзеля
таго, каб сустрэцца з цікавай кнігай і пазнаёміцца з навінкамі літаратуры,
але і каб абмеркаваць лёсы герояў з прачытаных кніг, навіны краіны і
света, пагаварыць аб здароўі і інш.

       У 2017 годзе такіх чытачоў у Вішоўскай бібліятэцы было 23. Сярод
іх: 2 інваліда, 21 – адзінокія і адзінокапражываючыя грамадзяне пажылога
ўзросту.

                                                                64
   59   60   61   62   63   64   65   66   67   68   69