Page 58 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 58

Як заўсёды, бібліятэка з’яўлялась сапраўдным інфармацыйна-

культурным цэнтрам для дарослых і дзяцей. Наяўная аргтэхніка (2

камп’ютары і 2 шматфункцыянальныя прылады) і выхад у Інтэрнэт

дазвалялі бібліятэкарам

найбольш цікава і ў поўнай

меры арганізоўваць і

праводзіць  масавыя

мерапрыемствы, а таксама

афармляць   кніжныя

выставы,    тэматычныя

папкі, выдаваць друкаваны

матэрыял (буклеты, памяткі

і інш.), выконваць платныя

паслугі, у поўным аб’ёме

задавальняць запатрабаванні карыстальнікаў бібліятэкі. Так, на працягу

года яны мелі магчымасць карыстацца электронным каталогам, які

адлюстроўваў фонд ДУК “Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная

сетка”, поўнатэкставымі базамі дадзеных ДУК “Магілёўская абласная

бібліятэка імя. У.Леніна” “Мой край – мая Магілёўшчына”, “Таленты

роднай зямлі”, а таксама базамі дадзеных уласнай генерацыі цэнтральнай

бібліятэкі: “Радзімая прыдруцкая зямля, часцінка нашай любай Беларусі”,

“Літаратурная карта Бялыніцкага раёна”, “Бялыніччына турыстычная”, “Іх

імёнамі названы вуліцы” і інш.

Радзіма – гэта вельмі ёмістае па сваім змесце паняцце. У яго

ўкладваецца глыбокі і шматгранны сэнс. У кожнага з нас ёсць свае

                                    любімыя месцы, якія нам

                                    падабаюцца яшчэ з

                                    дзяцінства, і з якімі ёсць

                                    свае ўспаміны і асацыяцыі.

                                    Радзіма – гэта і тыя родныя

                                    сцяжынкі, па якіх чалавек

                                    хадзіў з дзяцінства, і

                                    знаёмыя завулкі, скверы і

паркі, азёры і ўсё астатняе – у кожнага ж свае асацыяцыі і ўспаміны. Пра

                                58
   53   54   55   56   57   58   59   60   61   62   63