Page 10 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 10
У 1989 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы двухпавярховы
будынак Вішоўскага Дома культуры, які пабудавалі на месцы старога
клуба, і пад бібліятэку ў ім былі адведзены ўтульныя, светлыя,
прасторныя пакоі. У зону бібліятэкі уваходзілі вёскі Вішоў,
Аніськаўшчына, Гняздзін і Крукі.
Пасля выхаду Марыі Панфілаўны на заслужаны адпачынак
бібліятэкарам Вішоўскай бібліятэкі працавала Прашчалыкіна Таісія
Барысаўна.
Новы будынак Вішоўскага Дома культуры
Прашчалыкіна Таісія Барысаўна
10