Page 84 - КНІГА ПРАЦОЎНАЙ СЛАВЫ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА
P. 84

Цумараў Уладзімір Міхайлавіч

     Нарадзіўся ў 1960г. у в. Ананьеўка
Бялыніцкага раёна.

     Беларускі палітычны дзеяч,
старшыня Магілёўскага гарвыканкама. У
1980г. скончыў Магілёўскі політэхнічны
тэхнікум, у 1985г. – Магілёўскі
машынабудаўнічы інстытут, у 2002г. –
Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы
пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. З
1985г. займаў розныя пасады ў
магілёўскіх абласным, а затым гарадскім камітэтах ЛКСМБ. У
1999г. стаў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.
Магілёва. З 2003г. па красавік 2013г. працаваў на пасадзе кіраўніка
адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва. 12 красавіка 2013г.
прызначаны старшынёй Магілёўскага гарвыканкама.

     Узнагароды: медаль «За працоўныя заслугі» (21 лістапада
2001г.) – за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё
Рэспублікі, стварэнне рэальных умоў для павышэння ўзроўню
жыцця насельніцтва і эканамічнай бяспекі краіны, добрасумленнае
выкананне службовых абавязкаў. Ордэн Пашаны (22 снежня
2020г.) – за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм,
узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у
грамадска-палітычным жыцці краіны, вялікі асабісты ўклад у
аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і
ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, значныя дасягненні ў
дарожным будаўніцтве, заслугі ў развіцці сферы адукацыі,
культуры і мастацтва.

                        Цымбарэвіч Уладзімір Іванавіч

                           Шафёр райсельгастэхнікі.

                           Ордэн «Знак Пашаны».
   79   80   81   82   83   84   85   86   87   88   89