Page 8 - КНІГА ПРАЦОЎНАЙ СЛАВЫ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА
P. 8

Андрэйчыкаў Мікалай Васільевіч

     Трактарыст калгаса імя Леніна.
     Ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
     Знак «Ударнік дзевятай пяцігодкі» (1974г.), ордэн Працоўнага
Чырвонага Сцяга, (1976г.), знак «Ударнік дзесятай пяцігодкі»
(1979г.), медаль «Ветэран працы» (1990г.).

                            Анікееў Аляксандр Міхайлавіч

                               Нарадзіўся ў 1936г. у в. Камяніца
                          Бялыніцкага раёна.

                               Працаваў у калгасе імя Будзённага. У
                          1958-1962гг. элекраманцёр у будаўнічым
                          упраўленні г. Магілёў, затым слесар камбіната
                          бытавога абслугоўвання ў г.п. Бялынічы. З
                          1966г. трактарыст калгаса «Запаветы Леніна».

                               Узнагароджаны ордэнамі Леніна і
                          Працоўнага Чырвонага Сцяга.

     Аніськаў Апанас Сцяпанавіч

     Нарадзіўся ў в. Гняздзін.
     Брыгадзір трактарнай брыгады калгаса «Радзіма».
     Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з
дня нараджэння У. І. Леніна» (1970г.), медаль «За працоўную
доблесць», знак «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва»
(1976г.), медаль «Ветэран працы» (1981г.).
   3   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13