Page 75 - КНІГА ПРАЦОЎНАЙ СЛАВЫ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА
P. 75

Старавойтаў Васіль Канстанцінавіч

     Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР
(1978г.). Нарадзіўся 13.06.1924г. у в. Барок
Бялыніцкага раёна. Удзельнік Вялікай
Айчыннай вайны, памочнік начальніка штаба
600-га партызанскага палка. З 1968г. старшыня
калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага (цяпер
акцыянернае таварыства Аграпрамысловае
аб'яднанне «Рассвет»).

     Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі
Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ-й ступені,
Чырвонай Зоркі, медалямі.

     Стральцова Надзея Іванаўна

     Даярка калгаса імя Леніна.

     Медаль «За поспехі ў сацыялістычнай сельскай гаспадарцы»
(1956г.), знак «Удзельнік Усесаюзнай сельскагаспадарчай
выстаўкі» (1956г.), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973г.),
медаль «Ветэран працы» (1985г.).

     Стральцова Ніна Ігнацьеўна

     Аграном-агароднік саўгаса «Друць».

     Ордэн Дружбы народаў (1986г.).

     Стральцова Тамара Максімаўна

     Медаль «За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі
СССР» (бронзавы медаль ВДНГ СССР 1972г.).
   70   71   72   73   74   75   76   77   78   79   80