Page 6 - Календарь знаменательных и памятных дат 2021 год
P. 6

ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА
              І КРАЯЗНАЎЧАГА КАЛЕНДАРА

                    Ў 2021 ГОДЗЕ СПАЎНЯЕЦЦА:

920 гадоў з дня нараджэння ЕФРАСІННІ (ЕЎФРАСІННІ) ПОЛАЦКАЙ
(свец. імя ПРАДСЛАВА; каля 1101 ці 1104, г. Полацк, Полацкае княства
– 1173), полацкай князёўны, асветніцы і мецэнаткі, заснавальніцы
жаночага і мужчынскага манастыроў, першай жанчынай гэтага
гістарычнага перыяду, кананізаванай у святыя

860 гадоў з часу стварэння КРЫЖА ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ,
унікальнага твора старабеларускага эмальернага мастацтва, рэлігійнай і
духоўнай святыні беларусаў (1161)

745 гадоў з часу заснавання г. КАМЯНЦА (Брэсцкая вобл.; 1276)

745 гадоў з пачатку будавання КАМЯНЕЦКАЙ ВЕЖЫ, помніка
абарончага дойлідства, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-
культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (Камянец; 1276)

575 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАГА ЛЕТАПІСУ
1446, першага агульнадзяржаўнага летапіснага зводу Вялікага Княства
Літоўскага (1446)

455 гадоў з часу існавання БЕРАСЦЕЙСКАГА ВАЯВОДСТВА,
адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Вялікім Княстве Літоўскім
(1566–1795)

430 гадоў з часу зацвярджэння НІКОЛЬСКАГА ПРАВАСЛАЎНАГА
БРАЦТВА і адкрыцця першай брацкай школы (Брэст; 1591)

425 гадоў з часу выдання «АЗБУКІ» ЛАЎРЭНЦІЯ ЗІЗАНІЯ, першага на
Беларусі і Украіне буквара (1596)

370 гадоў з дня нараджэння ІЛЛІ ФЁДАРАВІЧА КАПІЕВІЧА
(КАПІЕЎСКАГА; 1651, Брэстчына ці Міншчына – 1714), асветніка,
перакладчыка, выдаўца, літаратара

225 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА
БАГАТКЕВІЧА (1796, Віцебская губ. – 1831[?]), кнігазнаўца,
бібліятэкара, бібліёгра а, педагога

220 гадоў з дня нараджэння ТАМАША КУРГАНОВІЧА (1801, Брэст –
1865), педагога, мовазнаўца

                                                                4
   1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11