Page 8 - КАЛЯНДАР знамянальных і памятных дат Бялыніцкага раёна на 2020 год
P. 8
Галоўчын, калі ў час контратакі ворага ў крытычны момант са звязкай
гранат кінуўся пад танк. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка Бярэзінскага раёна.
Устаноўлены бюст на Алеі Герояў у Бялынічах, мемарыяльны знак у
аграгарадку
Бібліяграфія:
Завейны,М.
Апошні бой Сяргея Церашкевіча : [да 60-годдзя здзяйснення подзвігу
С.Р.Церашкевіча] / Міхась Завейны // Зара над Друццю. — 2004. — 26
чэрвеня. — С. 2.
Карпечанка, М.
Галоўчын : Краязнаўчы нарыс. — Мінск : Пейто, 2001. — 64 с., іл. —
(Ведаць свій край).
Сапераў, А.А.
Не адступіў : [аб подзвігу С.Р.Церашкевіча] / А.А.Сапераў //
Памяць: Бялыніцкі раён:гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і
раёнаў Беларусі / рэдкалегія : А.В.Агееў [і інш.] ; мастак Э.Э.Жакевіч.—
Мінск: “Вышэйшая школа”, 2000. — С. 251.
Стэльмашонак, І.
Са связкай гранат пад танк : [пра подзвіг С. Церашкевіча]
І. Стэльмашонак // Зара над Друццю. — 1995. — 18 лютага. — С. 3.
Церашкевіч Сяргей Рыгоравіч // Бялыніччына : краязн. энцыкл.
даведнік. — Мінск : Выдавец В. Хурсік, 2011. — С. 131.
Студзень 1940
80 гадоў з дня нараджэння Падашэўкі В. Дз.
Падашэўка Віктар Дзмітрыевіч
(10. 01. 1940)
Падашэўка Віктар Дзмітрыевіч нарадзіўся 10
студзеня 1940 г. у вёсцы Ількавічы Бялыніцкага раёна.
Выкладчык гісторыі, геаграфіі, паліталогіі. Скончыў
Магілёўскі педагагічны інстытут, гісторыка-геаграфічны
факультэт у 1960 г.; Харкаўскае авіяцыйнае тэхнічнае
вучылішча – у 1962 г. Выкладчык, намеснік дырэктара школы у
Бялыніцкім раёне (1963-1966 гг.), служыў у радах Савецкай Арміі (1960-
1962 гг.).З 1965 па 1969 гг. працаваў адказным сакратаром Бялыніцкай
раённай арганізацыі “Знание”. З 1969 па 1973гг. працаваў выкладчыкам
Бялыніцкага СПТВ-40. З 1973 г. асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт
Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.