Галоўная

 

Персанальны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратурныя аб'яднанні і гурткі

 

Літаратурныя аб'яднанні і гурткі

  Гурток "Залаты ранак"
   
 
“Залаты ранак” (1950-1957) – літаратурны гурток і штоквартальны рукапісны часопіс (з 1952) вучняў Галоўчынскай СШ, заснаваныя па ініцыятыве настаўніка школы В.Д.Гузава.
Часопіс рэдагавалі вучні Віктар Даюжэнак і Леанід Лужанкоў. На старонках яго,а таксама і ў насценнай газеце “Голас вучняў” друкаваліся вершы, байкі, кароткія апавяданні, водгукі на прачытаныя кнігі школьнікаў Уладзіміра Бізунова, Віктара Даюжэнкі, Леаніда Бекарэвіча, Алеся Рыбакова, Віктара Сухарава, Міхася Казлова, Алега Федарэнкава, Леаніда Лужанкова і інш. Выдадзена больш за 20 нумароў часопіса.
Творы юных літаратараў з Галоўчынскай СШ друкаваліся таксама ў раённай, абласной і рэспубліканскіх газетах.
Былы гуртковец і актыўны аўтар “Залатога ранку” Алесь Мельнікаў выдаў кнігі паэзіі “Спасибо, жизнь!”, “Три слова”, “Земля надеется”, “Избранное”, падрыхтаваў да друку зборнік вершаў “Чарнобыльская тетрадь”, стаў членам Саюза пісьменнікаў.
Нядаўна прыйшоў да чытача і першы зборнік вершаў Леаніда Бекарэвіча “Памяць сэрца”.
   
   
 
Алесь Мельнікаў
   
  Ранак

Вясновай квеценню ўся зямля
прыбрана
І вабіць позірк хараством сваім.
З усходу крочыць прамяністы
ранак,
Ідуць рабяты ў школу разам з ім.
Яны спяваюць аб шчаслівай долі,
Бо не стрымаць ім радасці ў грудзях.
У песнях – мары і ўдзячнасць школе,
Што адкрывае ў будучыню шлях.


***
Цягну я раніцай лыжню,
Свячуся радасцю і сілай,
Ды штось кальнула цішыню,
Каля сасны мяне спыніла.
Напэўна, зноўку белы снег
Запалыхаў аб недапетым –
Аб страшнай думаю вайне,
Аб тых, што не прыйшлі, паэтах.
Я толькі спрабаваў пазнаць
Шалёны крык і гуд мяцеліц,
Калі і снег, і ўжо сасна
Ім адзвінелі ля аселіц.
Яны радзіму сцераглі –
Сваю адну святую музу.
Ратуючы, дапамаглі
Тады мне выжыць, карапузу.
Жыву. І сувязь з той парой
Усё абвостраней з гадамі.
Не абарваўся свет лыжнёй –
Жывуць паэты разам з намі.


***
А вось і хата – кут удовін,
Бы шапка, дах –
пад снежным пухам.
Над ею – закапцелы комін,
Нібы абветранае вуха.
А з-пад страхі, як з-пад павек,
Акенцаў сонных вачаняткі.
Жыццё маё! Мы свій разбег
Ад гэтай пачыналі хаткі.
Нас не адзін насіў паток,
Ды, як бы ні віхлялі руслы,
Мы свята помнім:
Наш выток –
У гэтым краі беларускім.
   
   
 
Міхась Казлоў
   
  Мой Мінск

Сення ты будуешся нанова,
З кожным днём цябе цяжэй
пазнаць.
На бульварах і праспектах новых
Расквітае зеленню вясна.
І ўсмешка шчасця не знікае
З твараў мілых радасных мінчан.
Горад мой цудоўна асвятляе
У кватэрах лямпа Ільіча.
І чуць толькі азарае ранне
Срэбную ў пазалоце сінь.
Дзень нясе на крыллях прывітанне:
Добрай раніцы, любімы Мінск!



Сад
 

Зноў вясна з усмешкаюласкавай
Крокам лёгкім па саду прайшла.
І ўжо ў голлі кучаравым
Празвінела рупная пчала.
Сад пяшчотна з ветрыкам гамоніць.
Ён адзеты квеценню густой…
Неўзабаве яблыняўроніць
Першы яблык сак4авіты свой.



Жывая лесвіца


(Байка)

Хоць тут сюжэт не надта новы,
Але ж я вымушан пачаць
Свой сказ пра гэту установу
Таму што іншыя маўчаць.
Начальнік ёсць.відаць вучоны,
Пры ім – памочнік (проста пам),
У трох намеснікаў ягоных
Ёсць адпаведны пам і нам.
Ва ўсіх трынаццаці аддзелах
(Патрэбна ж крэслы сцерагчы)
У такой прагрэсіі сядзелі
Пам-намаў розных незлічыць!
Пакуль абіў усе парогі,
Зусім чужымі сталі ногі.
Жывая лесвіца! Якраз
Забрацца можна на Парнас.

***
А вырашаў той штат багаты
Праблемы скарачэння штатаў.
   
   
 
Леанід Бекарэвіч
   
  Сон

Цёплай ватнай коўдраю сагрэты,
Ваня спіць. Яму прысніўся сон:
У Маскву – цудоўны горад свету
Прыляцеў на самалёце ён.
Да крамля прасцёр ванюша рукі,
Дзе ўблакіт узвіўся родны сцяг.
Вабіць хлопчыка Палац навукі
Што стаіць на Ленінскіх гарах.
І прыемна так ад сна такога –
Гэта мара Вані расцвіла…
За акном у далячынь дарога
У праменнях, кветках пралягла.
   
   
 
Віктар Сухараў
   
  Сцяг міру

Для нашага шчасця
Штодзённа, няспынна
Каналы,заводы
Будуе краіна.
Растуць, узнімаюцца
Гмахі-палацы.
Мы мір свой мацуем
Ударнаю працай.
Высока мы ўзнялі
Сцяг міру над краем
І ўсе ён народы
Да шчасця яднае.



На крутой гары


Хай мароз злуе, кусае,
Шмат тут дзетвары,
Смех, гаворка не сціхае
На крутой гары.
Хто на лыжах, хто на санках,
Як віхор імчыць!
І, здаецца, быў бы з ранку
Я тут да начы.



Мая мара

З дзяцінства – з пары той шчаслівай –
Рашыў я камбайнерам быць.
На нівах калгасных шумлівых
З натхненнем машыну вадзіць.
І здзейсніцца мара, я веру,
Надзея зжылася са мной.
Бо людзям адкрыты ўсе дзверы
У радзімы маёй дарагой.
   
   
 
Уладзімір Сушынскі
   
   На полі

Не акінуць поле вокам,
Уздоўж і шыр ляжыць яно.
Трактароў магутны рокат
Не змаўкае дзень і ноч
Мы стараннай працай, дбайнай
Сустракаем цеплы май,
Самы лепшы ўраджай.
   
   
 
Уладзімір Бізуноў
   
  На ворыве

З тугіх пупышак дрэвавагв голля
На прастор імкнецца светлы ліст.
Ясным ранкам выехаў у поле
Малады на працы трактарыст.
І зямля ўзараная дыміцца,
Песціць сонца яе чорны твар.
І, здаецца, нібы зноў пшаніца
Залівае шолахам абшар.
У паветры звонкі гул матора
Славіць песняй мірны май ,
На загонях нашых скора
Зашуміць багаты ўраджай.
   
   
 
Віктар Даюжэнак
   
  Пяцерка

Праз поле шырокае
Сцежкай знаемай
Шчаслівы я крочу
Са школы дадому.
Нястрымная радасць:
Настаўнік сягоння
Паставіў пяцерку
У школьны мой дзённік.
Прыветнасустрэне
Сястра мяне ў хаце,
І бацька, і маці!



Пясняр наш народны

Якубу Коласу прысвячаецца

Ты калісці спяваў аб нядолі,
Песні дыхалі сумам тады,
Расквітнець моцна голас твой здолеў
У савецкія нашы гады.
Мы заўжды кожны міг адчуваем
Тваёй песні імклівы палет.
Яна птушкай крылатай лунае
Над прасторамі мірных палёў.
Гэту песню, спавітую ў сонцы,
У пазалоце, у шоўку зары,
На калгасныхпалетках бясконцых
Дружна, звонка пяюць трактары.
Яна з вуснаў дзіцячых злятае
Светлай радасцю сонечных дзен,
Яе весела жнеі спяваюць,
І камбайны ўтораць ім у тон.



Першы экзамен


Праменні рухлівыя ветла
Гуляюць на гладзі стала
У класе прасторным і светлым
Прыгожа вясна расцвіла.
Чаромхі духмяныя веткі
На вокнах гасцінна стаяць.
Стракатыя яркія кветкі
Прыветна на вучняў глядзяць.
Хвалююцца крыху рабяты,
Але яны класам ўсім
Рашылі: “Усе на выдатна
Свой першы экзамен здадзім”!
   
   
 
Мікалай Духовіч
   
  СИВАИ
Нет лучше мне моей деревни.
Березы, звезды -здесь свои.
Дивлюсь тому, что предок древний
Назвал деревню Сиваи.
С какого б края я ни ехал,
С какой сторонушки ни шел
Увижу дом свой – детства веху,
И будто в юность я пришел.
И будто босою ногою
Коснулся вновь родной земли.
Гляжу кругом – все дорогое,
И словно годы не прошли.
Но не прошли, а пролетели
Доя земляков, что мне близки.
Мне тоже белые метели
Метут и красят вновь виски.
Единой жизнью там мы жили,
Там царство зелени в лугах.
Впервые там меня учили
Читать СИ-ВА-И по слогам.
Один ли связан я с тобою?
Ходили прадед здесь и дед.
И ими тореной тропою
Отцу носил в поля обед.
Мне чудится – над речкой трели,
Поют там в мае соловьи…
Как дорога ты с колыбели
Деревня наша Сиваи.