Галоўная

 

Персанальны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратурныя аб'яднанні і гурткі

 

Літаратурныя аб'яднанні і гурткі

  Аб'яднанне "Натхненне"
   
 
Больш за паўвека дзейнічае пры Бялыніцкай раённай газеце літаратурнае аб'яднанне “Натхненне”. Яно не толькі адно са старэйшых на Магілёўшчыне, але, бадай, і адно з самых плённых. Варта толькі ўспомніць прозвішчы беларускіх паэтаў і празаікаў, якія менавіта з яго зрабілі свой крок у вялікую прафесію літаратуры. Гэта сатырыкі Рыгор Яўсеяў, Васіль Найдзін, Мікола Падабед, першы аўтар ва ўсходне-славянскай літаратуры вянка вянкоў санетаў Змітрок Марозаў. Тут рабілі свае першыя крокі прыгожага пісьменства – Раіса Баравікова, Аляксандр Мельнікаў, Віктар Хаўратовіч, Міхась Карпечанка, Вячаслаў Казакевіч...
Актыўна ўдзельнічалі ў яго рабоце ў розныя годы існавання аб'яднання паэты і празаікі Мікола Купрэеў, Марыя Панкова. Пагадзінеся: што ні прозвішча, то асоба ў беларускай літаратуры. А калі дадаць да гэтага спісу ўраджэнцаў Бялыніччыны Янку Шарахоўскага, Ігара Шклярэўскага, Міколу Целеша, Міколу Шарамета, якія пакінулі свой адбітак не толькі ў беларускай, але рускай і ўкраінскай літаратурах, то можна без перабольшвання сказаць, што сёння мы з вамі жывём на сапраўды слыннай зямлі.
Гаворачы пра літаб'яднанне, нельга не сказаць аб людзях, якія ў свой час яго ўзначальвалі, сваёй слушнай і тактоўнай парадай дапамагалі маладым літаратарам станавіцца на крылы. Гэта Рыгор Яўсеяў, Алег Пліндоў, Уладзімір Серыкаў, Віктар Хаўратовіч. Асабліва Віктар Хаўратовіч. Менавіта з яго легкай рукі пачаліся сустрэчы бялыніцкіх пачаткоўцаў са сваімі калегамі, а таксама з аматарамі прозы і паэзіі Бярэзінскага і Круглянскага раёнаў. Віктар Кандратавіч быў адным з ініцыятараў калектыўнага зборніка літаратараў магілёўшчыны “Таласы прыдняпроўя”, творчых сувязей з пісьменнікамі балгарскага горада Сеўліева, з якімі двойчы абмяняліся літаратурнымі старонкамі. Пры ім жа ўпершыню “Натхненне” было прадстаўлена на беларускім тэлебачанні, стала лаўрэатам прэміі камсамола Магілёўшчыны ў галіне літаратуры.
Пэўную работу праводзіць літаб'яднанне і сёння. Штомесяц, па традыцыі, закладзенай яшчэ былым рэдактарам “Зары над Друццю” Мікалаем Падабедам, выходзіць тэматычная старонка “Натхненне”, у якой друкуюцца не толькі творы пастаянных аўтараў, але і пачаткоўцаў з гурткоў сярэдніх школ Бялынічаў, Цяхціна, Галоўчына. Заполля і г.д.
Трэба думаць, што з цягам часу і з сяброўскай дапамогай газеты, яны таксама стануць, калі не прафесіянальнымі літаратарамі, то, хаця б шчырымі прыхільнікамі роднай матчынай мовы і прыгожага пісьменства.
   
   
 
Вашай увазе прапануецца адзін з выпускаў вершаў юных аўтараў у газеце "Зара над Друццю" – першая спроба пяра, самы першы іхні выхад да чытача.
   
  Булыгіна Аліна
  Валюс Ян
  Вус Дар'я
  Данільчык Дар'я
  Дзем'янёнак Мікіта
  Жукава Юля
  Ісакова Аксана
  Коршунава Алена
  Крамкоў Дзмітрый
  Краўчанка Святлана
  Лапо Ірына
  Лахтанава Аліна
  Лахтанава Юля
  Пікас Антон
  Плехава Марына
  Плехаў Аляксандр
  Семашкевіч Анастасія
  Шут Марыя
   
   
 
Булыгіна Аліна
   
  Я люблю

Я люблю бяскрайнія палі,
Густыя і прыгожыя лясы,
Кветкі, якія ўлетку расцвітаюць,
І птушак, што ў небе лятаюць…
…Я люблю свой народ.
Я люблю сваіх родных.
Я люблю свой мілы край.
   
   
 
Валюс Ян
   
  Выратавальнікам я буду

Вось як вырасту вялікім,
Можа, з тату, мо, вышэй,
Буду важным чалавекам
І карысным для людзей.
Ратавальнікам я стану,
Каб ні ў спёку, ні ў мароз
Ні пажары, ні стыхіі
Не  прыносілі нам слёз.
Адчуваю ўжо сягоння
Я адказнасць працы ўсёй.
Вы не верыце, рабяты?
Хутка буду я герой!
   
   
 
Вус Дар'я
   
  Мечты

Солнце сияет,
И небо мерцает.
Туда нам хочется взлететь
И там всё время петь.
Настанет вечер и опять
Нам снова хочется мечтать.
Солнце заходит,
А луна восходит.
Звёзды ей помогают
И ночью путь освещают.
   
   
 
Данільчык Дар'я
   
  Зіма

Зіма – пара прыгод,
Скаваў мароз на рэчцы лёд.
Вакол чысцюткі снег ляжыць,
Вада ў рэчцы не журчыць.
Гайда, хутчэй гуляць у сняжкі,
А хто смялей – бяры канькі.
І вельмі добра зранку
З гары катацца ў санках.
   
   
 
Дзем'янёнак Мікіта
   
  Радзіма

Радзіма мая дарагая,
Мова родная мая.
Я люблю цябе,
Аберагаю, шаную...
Ты жывеш у маім
Сэрцы, квітнееш.
Як маці, даеш мне жыццё.
Я не кіну ніколі цябе, дарагая.
Жыві ў вяках...
Вучы нязменна
Дабраце...
Каханню...
Прыгажосці...
Вось дык ёлка!
Вось дык ёлка на паляне!
Кожны ахне – хто ні гляне.
Там танцуюць зайкі,
Узняўшыся на лапкі.
І прынеслі маці з татам
Падарункі зайчанятам –
Кожнаму па моркве!
Замест свечак ззяюць зоркі.
Мароз
На дварэ – мароз.
Снег да стрэх прырос.
Змерзлі рукі,
Змерзлі ногі,
Стаў чырвоным нос.
Ой, мароз, мароз!
Шчыпле твар да слёз.
Цёпла толькі снежнай бабе
Ды не ляскае зубамі
Белы Дзед Мароз.
   
   
 
Жукава Юля
   
  Расінка
З глебы вылезла травінка –
Паглядзець цікава ёй:
Нараджаецца расінка
Раным-рана над зямлёй.
Ветрык травы не калышыць,
Ночка ладзіцца ўцячы.
На травінцы кропля дышыць –
Нарадзілася ўначы.
І жыве, жыве расінка
У раслінкі на плячы –
Гэта прэснаю слязінкай
Плача золак па начы.

* * *
Не трэба слоў,
Не трэба слёз...
Пайду!
Табе я шчасця не прынёс,
Сваё, напэўна, не знайду.
Такі ўжо, мабыць, гэткі лёс!
Такі адчай, такі адчай.
А ты чакай...
А ты чакай...
   
   
 
Ісакова Аксана
   
  Любимой маме

Я порою мечтаю о жизни,
Я порою нелепо грущу.
Когда нет тебя рядом – мне плохо,
И к тебе я прижаться хочу.
Ты же в жизни моей, как цветочек,
Ты, как солнышко, светишь с утра!
Я себя утешаю тобою,
Только ты мне желаешь добра.
И спасибо тебе за всё это:
За любовь, за заботу, за труд…
Ты теплее тёплого лета,
Ты мой нежный такой изумруд!


* * *
Мне было хорошо с тобой.
Но вот настало время расставаться…
Этой холодной зимой
Я больше не хочу с тобой встречаться.
А впрочем, я сама пока не знаю,
Чего хочу от жизни и чего я жду.
Порой сама себя не понимаю,
Кого люблю я, а кого я не люблю.
Ты извини меня, прости и не печалься,
Не унывай, не вешай нос – будь лучше всех!
Я знаю, ты любил меня, серьёзно…
А я смеялась. Ты слушал мой дурацкий смех.
Давай останемся с тобой друзьями просто,
Не будем мучить ни себя, ни других.
Поверь словам моим сейчас, пока не поздно.
Так будет лучше. Для нас с тобой.
Двоих.
   
   
 
Коршунава Алена
   
  Зімовы пейзаж

Які цудоўны лес зімой,
Калі прыпудрыць дрэвы снег!
Ён нібы франт перада мной
Стаіць і весела глядзіць.
Палеткі снегам замяло.
Куды ні глянь – усюды чыста.
І зноўку кружыць памяло
Чысцюткім снегам густа.
   
   
 
Крамкоў Дзмітрый
   
  Зіма

З неба падае сняжынка,
Быццам срэбная пушынка...
Сыпле неба першы снег.
І звініць дзіцячы смех.
У вачах блішчыць іскрынка...
Твар з вясёлаю смяшынкай.
Пачала кружыць завея.
Ветрам лютым вее, вее.
А дзядулечка Мароз
Шчыпле вушы, шчыпле нос.
Снежань снег наўкол натрос,
Студзень холад нам прынёс.
   
   
 
Краўчанка Святлана
   
  * * *
...Зямля,
калі перастае радзіць,
пачынае засыхаць
і зарастаць травой.
...Чалавек,
калі перастае думаць
аб сваім шчасці
і шчасці іншых,
страчвае магчымасць жыць.
Трэба імкнуцца да шчасця...
Як і зямля,
Што перастае радзіць пасевы,
Пачынае засыхаць
і зарастаць травой,
Так і чалавек,
Калі перастае думаць
Аб сваім шчасці
I шчасці іншых,
Страчвае магчымасць жыць.
   
   
 
Лапо Ірына
   
  Восень

Калі ты выйдзеш на падворак,
Убачыш лісця шмат.
Восень непарадак
Навяла ля хат...
Дожджык неўпрыкметку
Нам прынёс пацеху...
Промень сонца злёгку
Выбліснуў з-за лесу.
У небе блакітным
Клубяцца хмаркі...
Надзеі... Мроі...
Цудоўныя мары.
   
   
 
Лахтанава Аліна
   
  Любимица зима

Зима – прекрасная пора.
Красива она и свежа!
Не осень и не весна
Так не желанны, как она.
Долина вся укрыта снегом,
Гора гудит весёлым смехом.
Берёзы, как красивые девчата,
Дубы, как крепкие ребята.
Зима, любимица зима –
Моя любимая пора!
   
   
 
Лахтанава Юля
   
  Лето

Красное, красное лето прекрасное
На дворе вот уж неделю стоит!
Красное, красное лето прекрасное –
Дружно запели в саду соловьи!
Красное, красное лето прекрасное –
Под окошком цветы расцвели!
Красное, красное лето прекрасное —
Берёзки косы свои заплели!
Красное, красное лето прекрасное!..
   
   
 
Пікас Антон
   
  Старонка родная мая

Вішоў! Старонка родная мая!
Ад усяе душы вітаю я
Твае лугі, лясы, палеткі,
Садоў бязмежных ружы-кветкі.
Усё тут ёсць: і клуб, і крама,
Царква і школа — толькі жыць!
I мне без роднага Вішова
Ні дня ў чужбіне не пражыць!
Калгас у Вішове знакаміты.
Тут кожны ў працы — гаспадар.
Кіруе ім з зямлёй спавіты
Наш Лапацентаў — божы дар.
А колькі дэлегацый розных
Да нас з’язджаюцца здалёк!
Вішоў жа быў калісьці вёскай,
А зараз — аграгарадок.
Любоў да роднае старонкі
Не адыдзе ў небыццё.
I не паеду я з Вішова
Шукаць дарослае жыццё.
   
   
 
Плехава Марына
   
  Мечта

Если б я была волшебницей!
Это всё только мечты,
Но мечтать совсем не вредно же,
Это знаем я и ты.
Если б я была волшебницей,
В мире не было б войны.
Везде б цвели подснежники,
Необычные цветы.
Дети все были здоровыми,
Ну, и взрослые, конечно же.
Кто хотел бы, жил по-новому,
Злые стали бы безгрешными.
Все бы жили очень счастливо
И в Ираке, и в Японии…
Не было бы радиации,
Не было бы наркомании.
Беларусь бы наша милая,
Чистая и синеокая,
Стала бы ещё красивее,
Стала бы ещё любимее.
Ну а я бы здесь осталась,
В Техтине, среди подснежников,
И никто бы не узнал,
Что я добрая волшебница.
Родной край
Лес, поля, река и школа…
Это мой родной Техтин.
Это лучшая деревня –
Уголок такой один.
Я люблю, когда весной
Друть со звоном разливается.
Как приятно под сосной
В это время отдыхается!
Первую свою картину
Здесь художник рисовал…
Сам Бялыницкий-Бируля
В этом месте проживал.
Живописней нет местечка,
Чтобы думать и творить!
Только о Придрутском крае
Можно так вот говорить!
   
   
 
Плехаў Аляксандр
   
  Прыйшла вясна

Паказаўся чорны грак,
Прыляцеў за ім і шпак.
Раніцой ён прыляцеў,
А ўдзень ужо запеў.
На лясным узлеску
Расцвілі пралескі.
Пчолкі весела гудуць,
У соты мёд яны нясуць.
   
   
 
Семашкевіч Анастасія
   
  Шануйце гісторыю

На ўзвышшы
Ля дарогі
Стаяла адзінокая царква,
Разбураная стагоддзямі,
Людзьмі,
Нікому не патрэбная.
Здрадзіўшы свайму сумленню,
Беспрацоўныя людзі разбурылі яе,
Каб атрымаць грошы.
За што ж вы, людзі, пакаралі
Святое месца?
Маліцеся, каб святыня
Не пакарала вас...
   
   
 
Шут Марыя
   
  Сэрца просіцца ў паллет

(Прысвячаецца двойчы чэмпіёнцы Магілёўшчыны Наталлі Цапік)

У нашым класе ёсць дзяўчынка,
Усе ведаюць яе!
На ўроках фізкультуры
Яна прыклад падае.
Больш за ўсё Наташа любіць
Скакаць лоўка ў вышыню.
Абароніць гонар школы,
Калі стане на лыжню.
А нядаўна ў  стаметроўцы
Абагнала ўсіх дзяцей:
Вось што значыць трэніроўкі!
Дзеці, бегайце хутчэй!


Словы ўдзячнасці

На нашай роднай Беларусі
Сярод крыніц, бароў, лясоў
Хлапчук маленькі нарадзіўся
Ў сям’і настаўнікаў-бацькоў.
Адразу зорка засвяціла
Маленькім, ціхім аганьком.
I, не паспеўшы разгарэцца,
Пагасла майскім тым дзяньком.
А зорка гэта ўсім знаёма —
Паэт зямлі нашых бацькоў.
Усім вядомы Багдановіч —
Адзін з найлепшых мастакоў.
Ён напісаў для нас шмат твораў,
«Вянок» Радзіме прысвяціў
I гэтым зборнікам вядомым
Літаратуру ўзбагаціў.