Полезные ссылки
 
Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
 
 
 
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
 
 
Наш баннер:
 
 
 
 

 

 
КОНКУРС
«ТВОРЧАЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦЬ БІБЛІЯТЭК ДУК «БЯЛЫНІЦКАЯ ЦБС»



Пошук новага, нетрадыцыйнага ў рабоце з чытачамі быў і застаецца паўсядзенным клопатам усіх бібліятэк і ен прыносіць свае вынікі.

У 2000 годзе супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы прапанавалі правесці раённы прафесійны агляд-конкурс сярод бібліятэк ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» «Творчая індывідуальнасць бібліятэк ДУК «Бялыніцкая ЦБС» з мэтай павышэння творчага патэнцыялу бібліятэчных работнікаў сеткі.
Для яго правядзення напачатку былі вырашаны арганізацыйныя пытанні: распрацавана і зацверджана Палажэнне аб правядзенні раеннага агляду-конкурсу «Творчая індывідуальнасць бібліятэк ДУК «Бялыніцкая ЦБС», вызначаны задачы, напрамкі дзейнасці (намінацыі), для раскрыцця творчай індывідуальнасці, склад журы, прэміі па выніках конкурсу, парадак узнагароджвання.

Бібліятэка – удзельніца конкурсу прадстаўляе любы напрамак дзейнасці, які вызначае яе творчую індывідуальнасць. Гэта наступныя напрамкі (намінацыі):

  1. Я люблю свой родны край (краязнаўчая работа бібліятэк)
  2. Дзеці ў свеце кніг, кнігі ў свеце дзяцей
  3. Бібліятэка і сям’я
  4. Старонкі памяці (ваенна-патрыятычнае выхаванне)
  5. Свет вялікі і цудоўны (экалагічнае выхаванне)
  6. Душу ўратуе дабрыня (міласэрнасць)
  7. Літаратурны каляндар
  8. Мы не стаім на месцы (укараненне новых форм работы)
  9. Прывабная бібліятэка. Магчымасці рэкламы
  10. Інавацыйная дзейнасць бібліятэкі
 

У штогоднім конкурсе-аглядзе «Творчая індывідуальнасць бібліятэк ДУК «Бялыніцкая ЦБС» за 2011 год адзначаны:

Дыпломам І ступені


  • у намінацыі «Я люблю свой край родны» - Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял аграгарадка Галоўчын, загадчык бібліятэкі - Драчыкава Г.В.

  • у намінацыі «Дзеці ў свеце кніг, кнігі ў свеце дзяцей» - Іскраўская сельская бібліятэка-клуб аграгарадка Іскра, загадчык бібліятэкі-клуба - Харытонава А.В.

  • у намінацыі «Бібліятэка і сям'я» - аддзел абслугоўвання і інфармацыі Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, загадчык аддзела - Санькова Ж.У.

  • у намінацыі «Старонкі памяці» - Свяцілавіцкая сельская бібліятэка-філіял аграгарадка Свяцілавічы, бібліятэкар - Ісакова С.У.

  • у намінацыі «Душу ўратуе дабрыня» - Масцішчанская сельская бібліятэка-філіял, бібліятэкар - Дадалка Т.У.

  • у намінацыі «Прывабная бібліятэка. Магчымасці рэкламы» - дзіцячая бібліятэка-філіял, загадчык бібліятэкі - Лычкоўская Л.В.

  • у намінацыі «Інавацыйная дзейнасць» - Ланькаўская сельская бібліятэка-філіял аграгарадка Ланькаў, бібліятэкар - Сахарава С.К.

Дыпломам ІІ ступені


  • у намінацыі «Я люблю свой край родны» - Цяхцінская сельская бібліятэка-філіял аграгарадка Цяхцін, загадчык бібліятэкі - Плехава Т.М.

  • у намінацыі «Бібліятэка і сям'я» - сельская бібліятэка-філіял ПМК-83, загадчык бібліятэкі - Шарснёва Г.І.

  • у намінацыі «Душу ўратуе дабрыня» - Лубянская сельская бібліятэка-філіял, бібліятэкар - Акунёва М.М.

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
   
   
   
 
 

 

     
  213051, Могилёвская область, г.Белыничи, ул.Ленинская, 55
E-mail: mogbrs1@tut.by
Тел.: 8 (02232) 72 823
 
Яндекс.Метрика Copyright © Белыничская библиотечная сеть 2011-2019
Design and development Nataliya Chernyshenko