БРАЦКАЯ МАГІЛА САВЕЦКІХ ВОІНАЎ



Каля былога будынка Навасёлкаўскай школы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў-вызваліцеляў. Тут у 1948 годзе мясцовымі жыхарамі былі перазахавалі астанкі 4 чалавек. Сярод іх:
 два геройскі загінуўшых лётчыкі – Кубарскі Фёдар і Гундоў Аляксандр, а такама растраляны фашыстамі салдат Трохін Павел Сяргеевіч, які адстаў ад свайго палка і трапіў у рукі фашыстаў і партызан, імя якога не вядома.
У 1959 годзе па ініцыятыве мясцовых улад быў устаноўлены помнік загінуўшым салдатам: скульптурная кампазіцыя, якая складалася з выяў воіна, дзяўчынкі і партызана. Сурова глядзяць яны на вёску, у якой у час вайны знаходзіўся нямецкі гарнізон.
Гэты помнік – дань памяці салдатам-вызваліцелям і тым воінам, якія так і не вярнуліся з той вайны.
Гэта памяць аб слаўным партызанскім крае, дзе ўсё роднае станавілася ў некалькі разоў даражэй, таму што ўкрывала за сваімі сценамі, ратуючы ад варожых куль.
Гэта памяць аб мірных жыхарах, якія загінулі, не маючы, часцей за ўсё, ніякай правіннасці перад карнікамі. Мармуровая дзяўчынка сімвалізуе ўсіх бязвінных ахвяр фашызма.

Помнік даглядаюць вучні школы, дарослыя мясцовыя жыхары, якія лічаць пачэснай справай зберагаць памяць аб тых, дзякуючы каму яны жывуць пад мірным небам.
  Братская могила советских воинов  
       
    Назад на главную