ЦІТОВА МАРЫЯ МАЦВЕЕЎНА



ТитоваНарадзілась 1 жніўня 1923 года ў вёсцы Навасёлкі. Пасля заканчэння сярэдняй школы з 1938 па 1941 год вучылася ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы.
З 1944 года па 1950 годы працавала настаўніцай пачатковых класаў у вёсцы Ізобішча.
З 1970 па 1976 гады працавала заг. гаспадаркай у Наваселкаўскай школе, а з 1976 па 1984 гады – начальнікам паштовага аддзялення сувязі ў вёсцы Навасёлкі.
Мае медаль “За працоўную дзейнасць”.
18-гадовай дзяўчынай застала Марыю Цітову вайна. У першыя дні акупацыі гітлераўцы растралялі бацьку (09.09.1941г.), у сям’і засталося 7 чалавек. У Марыі Мацвееўны зарадзілася нянавісць к фашысцкім акупантам.
Вясной 1942 года арганізоўваўся партызанскі атрад Шклоўскай ваенна-аператыўнай групы. Арганізатарам гэтага атрада быў І.А.Кірбіч. Марыя Мацвееўна і яе маці былі падпольшчыцамі. Яны  збіралі каштоўную інфармацыю і перадавалі яе ў атрад. Двойчы іх хацелі вывезці ў Германію.
Узнагароджана медалём Жукава, ордэнам Айчыннай вайны ІІІ-яй ступені, юбілейнымі медалямі.
У 1984 годзе пайшла на заслужаны адпачынак.

     

З успамінаў Цiтовай Марыi Мацвееўны

Калi пачалася вайна мне было 18 год. Я тады вучылася на 3-м курсе педагагiчнага вучылiшча. Вайна не дала атрымаць спецыяльнасць настаўнiцы. Жыццем наканавана было апынуцца ў партызанскiм падполлi брыгады «10-ы атрад – шклоўская ваенна-аператыўная група». Увесь час хадзiлi на заданнi у г.Магiлеў, г.Шклоў. Неабходна было разведаць: дзе знаходзяцца немцы, колькi ў iх чалавек, якая абарона. Пасля студзеня стала немагчыма ваяваць па наступнай прычыне: у студзенi 1944 г. сталi забiраць маладых дзяўчат у Германiю. Нападалi i вывозiлi. Але я два разы ўцякала ад Германii. Адзiн раз я схавалася, другi перахiтрыла. У в.Наваселкi жыў немец Кляйн Мюлер, якi закахаўся ўмяне i я яму паабяцала, што выйду за яго замуж. Так мяне немцы больш не чапалi i тады я пайшла к партызанам.
Не магу  забыць я тое, як у в.Наваселкi немцы хацелi мяне разам з iншымi растраляць. Тады былi растраляны 18 афiцэраў, 2 палкоўнiкi, 2 маеры, а таксама Гiро Соф'я Iванаўна з трыма дачкамi, Жук Федар Федаравiч – дырэктар Наваселкаўскай школы, а таксама былi растраляны мае бацька i мацi.
З дому немцы забралi ўсё. Быў страшны голад. Елi траву, лiпавае лiсце, хлеб быў толькi па святах.”

       
Назад на главную