КАЗЛОЎ ВАСІЛЬ СЦЯПАНАВІЧ



Вайна напаткала Васіля Сцяпанавіча ва ўзросце 23 гадоў калі ён, пасля заканчэння школы і работы некаторы час працаваў у калгасе трактарыстам, паступіў у лётную школу. Але вайна памяшала яго вучобе.
Ваяваў Васіль Сцяпанавіч ў пяхотных вайсках. Усю вайну ён ішоў баявымі дарогамі, вызваляючы родныя гарады і вёскі. Першы бой, які запомніў ветэран, боў пад Кёнігзбергам, непадалёку ад германскай граніцы. Таксама Васіль Сцяпанавіч прымаў удзел і ў іншых шматлікіх баях, сярод якіх і вызваленне Варшавы і бітва за Берлін.
За баявы заслугі быў узнагароджаны ордэнам Баявой Славы і ордэнам Айчыннай вайны, медалямі “За ўзяцце Берліна” і “За ўзяцце Кёнігзберга”.
В 1947 году Васіль Сцяпанавіч дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родную вёску Лічынка. Адразу ж ажаніўся і ўсё жыццё працаваў у родным калгасе спачатку брыгадзірам, а потым паляводам.
У Васіля Сцяпанавіча два сыны.
У 1982 годзе ён пайшоў на заслужаны адпачынак.
Памёр 11 чэрвеня 2011 года.

  Козлов  
       
       
Назад на главную