ЕЛІСЕЕЎ ДЗМІТРЫЙ МІХАЙЛАВІЧ



Елісееў Дзмітрый Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Гняздзін Бялыніцкага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрыю Міхайлавічу давялося ваяваць на І-ым і на ІІ-ім Беларускіх франтах у якасці сапёра асобага сапёрнага палка. Сапёрская справа патрабавала акуратнасці, ўвагі, дакладнасці і сканцэнтраванасці.
Удзельнічаў Дзмітрый Міхайлавіч у вызваленні ад фашызма Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Венгрыі.
25 верасня 1945 года ён дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родную вёску Гняздзін, дзе ўзначаліў калгас імя Будзёнага. Далей працаваў брыгадзірам.

Дзмітрый Міхайлавіч узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені (1946 г.), медалямі “За адвагу”, “За взятие Берлина”, “За Перамогу над Германіяй ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, медалём Жукава і іншымі юбілейнымі медалямі.
 
 
    Назад на главную