ГРЫШАНАЎ IВАН АНТОНАВIЧ



Нарадзiўся Iван Грышанаў 15 лiстапада 1925 года ў вёсцы Наваселкi ў сям'i селянiна, якая да ўтварэння калгаса, што адбылося ў 1930 годзе, займалася вядзеннем асабiстай гаспадаркi. З чаго i жыла. Хоць асаблiвай раскошы не было, але сям’я не галадала. Руплiвыя рукi бацькi i мацi, дапамога дзяцей дазвалялi жыць не горш за iншых.
Перад вайной Iван скончыў вучобу ў Наваселкаўскай школе-сямігодцы. Пазбягаючы расправы фашыстаў, яго сям’я ў 1942 годзе перабралася ў вёску Чырвоная слабада, жыла ў партызанскай зоне i аказвала пасiльную дапамогу народным мсцiўцам.
Адразу пасля вызвалення Бялынiччыны Iвана Грышанава накiравалi ў вучэбны пункт, дзе ён паспяхова авалодаў спецыяльнасцю ваеннага сувязiста. Франтавымi дарогамi разам з аднапалчанамі ён прайшоў баявы шлях да Вены. Неаднойчы, рызыкуючы жыццем, Iван Антонавiч наладжваў сувязь памiж батарэямi i камандным пунктам брыгады.   
Заканамерным вынiкам гэтай нялегкай салдацкай працы сталi медалi «За адвагу», «За ўзяцце Вены», ордэн Айчыннай вайны II ступенi.
Родных Iван пабачыў толькi ў 1948 годзе, калi дэмабiлiзаваўся з войска. I, адразу ж узяўся за сялянскую працу. Шчыраваў спачатку конюхам, потым, дзякуючы грамадскай актыўнасцi, стаў загадваць хатай-чытальняй, а затым працаваў старшынёй Навасёлкаўскага i Галоўчынскага сельскіх Саветаў.

  Гришанов  
       
       
Назад на главную