ГІРО СОФ’Я ІВАНАЎНА
МАГІЛА АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ – СЯМ’І ГІРО



Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Лічынкаўскай пачатковай школе настаўнічала Соф’я Гіро. Яе дачка Рэгіна працавала разам з маці, а дзве малодшыя дзяўчынкі, Дзіна і Валя, яшчэ вучыліся.
З першых дзён акупацацыі Соф’я Іванаўна дапамагала партызанам, якія базіраваліся ў  лесе паблізу вёскі Смятанічы Шклоўскага раёна. Разам з дочкамі яна перадавала ў атрад прадукты харчавання, медыкаменты, вопратку.
27 жніўня 1943 года Лічынку захапілі карнікі і паліцаі. Вёску акружылі, а жыхароў сагналі на школьны двор. Пачалі дапытвацца: хто з мясцовых жыхароў дапамагае партызанам? Знайшоўся здраднік, які паказаў на настаўніцкую сям’ю Гіро. Паліцаі зрабілі вобыск у іх доме. Затым усю сям’ю пасадзілі на павозку і павезлі ў бліжэйшы лес, дзе прымусілі выкапаць сабе магілу.
Так абарваліся жыцці Соф’і Іванаўны, Рэгіны, Дзіны і Валянціны Гіро. Светлую памяць аб сям’і патрыётаў мясцовыя жыхары свята захоўваюць.
У 1984 годзе на месцы гібелі настаўніцкай сям’і ўстаноўлены сціплы помнік.

  Могила жертвам фашизма - семья Гиро  

Таццяна Батвінкова,
былы педагог дадатковай адукацыі Бялыніцкага Цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій

       
Назад на главную