<<<Назад на галоўную
ФАРЭЛЕВАЯ ГАСПАДАРКА "ВАБІЧ"
ААТ «ПМК-83»

 

Увагу турыстаў i гасцей аграгардка прыцягвае база адпачынку "Вабіч", якая размешчана побач з фарэлевай гаспадаркай.

Да паслуг наведвальнікаў база адпачынку прапаноўвае; пражыванне ў двухпавярховых драўляных хатках, якія забяспечаны электрычнасцю, халоднай i гарачай вадой, газам. Для наведвальнікаў створаны ўсе бытавыя ўмовы, ёсць магчымасць карыстацца ітэрактыўным тэлебачаннем, інтэрнэтам; індывідуальнай паркоўкай; мангалам; лазняй з прасторнай каміннай залай.

Фарэлевая гаспадарка рэалізоўвала жывую рыбу ўласнай вытворчасці. Для аматараў рыбалкі абсталяваны 2 сажалкі, дзе водзяцца фарель, карп, амур, шчупак і  iншыя віды рыб.

Прайшоў час....і фарэлевая гаспадарка спыніла сваю дзейнасць у сувязі з рэарганізацыяй і зараз яна адна з чатырох адасобленыя структурных падраздзяленняў адкрытага акцыянернага таварыства "Фарэлевая гаспадарка "Лохва".

 

АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА "ФАРЭЛЕВАЯ ГАСПАДАРКА "ЛОХВА"

Адкрытае акцыянернае таварыства "Фарэлевая гаспадарка "Лохва" з'яўляецца самым буйным прадпрыемствам у Рэспубліцы Беларусь па вырошчванні фарэлі вясёлкавай.

Прадпрыемства мае чатыры адасобленыя структурныя падраздзяленні, якія размяшчаюцца на тэрыторыі Магілёўскай вобласці: у Быхаўскім, Касцюковіцкім, Горацкім і Бялыніцкім раёнах.

Вытворчая магутнасць прадпрыемства складае 700 тон таварнай фарэлі за год.

Вырошчванне рыбы вядзецца ў рыбаводных басейнах замкнёнага водазабеспячэння, што дазваляе забяспечваць пакупнікоў рыбай на працягу ўсяго года. Таксама прадпрыемства ажыццяўляе дарошчванне рыбапасадачнага матэрыялу для яго далейшай рэалізацыі ў рыбагаспадарцы Рэспублікі Беларусь і за яе межамі (у тым ліку ў Расійскай Федэрацыі).

Варта адзначыць, што на тэрыторыі адасобленых структурных падраздзяленняў дзяржаўнага прадпрыемства "Фарэлевая гаспадарка "Лохва" размешчанага ў Бялыніцкім раёне ёсць сажалкі для платнай рыбалкі, з добраўпарадкаванымі альтанкамі, мангаламі і дравамі.

Платная рыбалка дазволіць атрымаць максімум задавальнення ад рыбнай лоўлі. Тут вы не рызыкуеце патраціць час дарма і вярнуцца, дадому без улову.

     
    <<<Назад на галоўную