<<<Назад на галоўную

АГРАГАРАДОК ВІШОЎ


  Як сонца ў небе тут ласкава свеціць,
Тут птушкі песні весела пяюць!
І поспехамі радуюсь нас дзеці
І малачко ўнукі нашы пьюць.

Ну як жа нам цяпер не хвалявацца?
На той рацэ жыцця нам разам плыць,
Каб праўнукаў сваіх нам дачакацца
Дай нам, Гасподзь, як мага больш пражыць!

За ўсё чым мы жывём, і што мы маем,
За радасць, што прыносіш з году ў год,
Мы кланяемся табе, радзіма дарагая,
Паклон табе, наш дарагі народ!
 

Малая Радзіма. Яе вобраз уяўляецца намі па-рознаму. Але ў той жа час ён адзіны і непаўторны, як колер сонца, як голас маці, як тыя прасёлкі, па якіх хадзілі прадзеды. У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі… Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

Наш маршрут пралягае па звыклых мясцінах. Наўкола лес ды распаханае і засеянае поле. Увесь ландшафт прыхарошаны ляснымі краявідамі. Багаты раслінны і жывёльны свет нашай мясцовасці. У звыклым асяроддзі звяроў і птушак можна напаткаць нечаканасць: барсука, а то і чорнага бусла.
Не толькі багатую прыроду пакінулі нам продкі. Як эстафету, перадалі яны сваю старажытную гісторыю. Да нашых дзён засталіся здзірванелыя курганы ды сівыя легенды. Крочаць сцяжынкамі следапыты і ажывае мінуўшчына…

Вёска ВІШОЎ Бялыніцкага раёна  вядома з 17 стагоддзя.

У 2007 годзе вёсцы Biшоў быў нададзены cтатуc аграгарадка. Сёння аграгарадок з'яуляецца адной з найбольш добраўпарадкаваных цэнтральных сядзібаў сельгаспрадпрыемстваў i сельсаветаў Бялынікага раёна з сучаснымі аб'ектамі вытворчай, сацыяльна-бытавой, культурнай інфраструктурай.

     
   
  <<<Назад на галоўную